Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародны байкерскі фестываль H.O.G. Rally Minsk 2016

Міжнародны байкерскі фестываль H.O.G. Rally Minsk 2016

Міжнародны байкерскі фестываль H.O.G. Rally Minsk 2016
24 Врс 2016

Больш як 3 тыс. байкераў з Беларусі, Расіі, краін Балтыі, Заходняй Еўропы ўдзельнічалі ў парадзе, прысвечаным закрыццю мотасезона-2016 H.O.G. Rally Minsk.

Міжнародны фестываль стартаваў каля мэмарыяльнага комплексу "Курган Славы". Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з афіцыйнымі асобамі галаўнога офіса Harley-Davidson і кіраўнікамі буйных аддзяленняў H. O. G. (Harley Owners Group) з Еўропы і краін СНД, а затым на матацыкле Harley-Davidson праехаў на чале калоны байкераў у суправаджэнні спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы "Страла " УДАІ МУС Беларусі.

Маштабная праграма разгарнулася на пляцоўцы каля Палаца спорту: паказальныя выступленні матацыклістаў, трукі ў выкананні лепшых стантрайдэраў Harley-Davidson, дзіцячы гарадок па вывучэнні Правілаў дарожнага руху, мультымедыйная праграма па дарожнай бяспекі ... Віртуознае майстэрства кіравання матацыкламі і патрульнымі аўтамабілямі гасцям прадэманстравалі супрацоўнікі спецыяльнага падраздзялення -дорожно патрульнай службы "Страла" МУС Беларусі і галоўнага ўпраўлення па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху МУС Расіі.

Эфектным завяршэннем фестывалю стаў святочны канцэрт пры ўдзеле латышскай рок-групы Brainstorm і маляўнічы салют на набярэжнай Свіслачы.

Міжнародны байкерскі фестываль H.O.G. Rally Minsk 2016
Міжнародны байкерскі фестываль H.O.G. Rally Minsk 2016
Міжнародны байкерскі фестываль H.O.G. Rally Minsk 2016
Міжнародны байкерскі фестываль H.O.G. Rally Minsk 2016
Міжнародны байкерскі фестываль H.O.G. Rally Minsk 2016
1 2 3 4      Наступная