У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Музейная экспазіцыя адкрыта для турыстаў у Косаўскім палацы

Музейная экспазіцыя адкрыта для турыстаў у Косаўскім палацы

Музейная экспазіцыя адкрыта для турыстаў у Косаўскім палацы
10 Ліс 2017

Урачыстая цырымонія адкрыцця часовай музейнай экспазіцыі адбылася сёння ў Косаўскім палацы. Жамчужына беларускай архітэктуры XIX стагоддзя, унікальны помнік неаготыкі, які атрымаў рамантычную назву "рыцарская мроя", з 2008 года знаходзіцца на рэстаўрацыі. Для яе завяршэння яшчэ патрабуецца нямала часу, але цяпер у гасцей ёсць магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй палаца бліжэй і ўбачыць, як сюды зноў вяртаецца жыццё.

Для наведвання адкрыты пяць залаў. У першай сабраны матэрыялы аб Косаве і наваколлі, у другой – аб жыцці і дзейнасці роду Пуслоўскіх. Таксама ў вітрынах прэзентаваны экспанаты, знойдзеныя ў перыяд археалагічных раскопак пры падрыхтоўцы да рэстаўрацыйных работ. Адно з памяшканняў прызначана для мастацкіх выставак. Першыя экспануемыя карціны належаць мясцоваму мастаку Анатолю Галушку. У пятай зале турыстам прапануюць даведацца пра асаблівасці рэстаўрацыі Косаўскага палаца.

Як расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы Міністэрства культуры Васіль Чэрнік, палац Пуслоўскіх мае вялікі турыстычны патэнцыял: побач знаходзяцца музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі і палацава-паркавы комплекс Сапегаў у Ружанах. З адкрыццём часовай музейнай экспазіцыі колькасць жадаючых паехаць у Івацэвіцкі раён, каб пабываць у замку XIX стагоддзя, павінна павялічыцца ў разы. "Трэба разгледзець магчымасць дапоўніць часовую экспазіцыю нейкімі артэфактамі з музейнага фонду Беларусі. Міністэрства культуры звернецца да замкавых комплексаў у Міры і Нясвіжы, а таксама да вядучых музеяў з просьбай перадаць сюды на захоўванне некаторыя прадметы, прычым характэрныя для замкаў. Упэўнены, яны ўпрыгожаць інтэр'еры Косаўскага палаца", – адзначыў Васіль Чэрнік…

Доўгачаканае адкрыццё экспазіцыі Косаўскага палаца – у спецыяльным фотарэпартажы!..

Урачыстае адкрыццё экспазіцыі ў Косаўскім палацы
Адкрыццё экспазіцыі ў Косаўскім палацы
Музейная экспазіцыя адкрыта для турыстаў у Косаўскім палацы
Палацава-паркавы ансамбль у Косава
Урачыстае адкрыццё музейнай экспазіцыі ў Косаўскім палацы
1 2 3 4      Наступная