Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Мірскі замак

Мірскі замак

Мірскі замак
15 Врс 2015

Кожны дзень архітэктурная жамчужына Беларусі і адзін з найпрыгажэйшых замкаў ЕўропыМірскі – запрашае гасцей у падарожжа ў часе. Сярэдневяковыя вежы з магутнымі сценамі, вузкімі байніцамі і крутымі вітымі лесвіцамі, раскошныя залы і княжацкія пакоі, старадаўнія капліца-пахавальня, парк і возера знаёмяць з самымі інтрыгуючымі эпізодамі гісторыі і дзіўнымі лёсамі людзей, якія жылі ў беларускім мястэчку Мір стагоддзі таму.

Сёння ў знакамітай рэзідэнцыі Радзівілаў і Святаполк-Мірскіх – славутасці са Спіса сусветнай спадчыны ЮНЕСКA – можна спыніцца ў адзіным замкавым атэлі Беларусі, стаць удзельнікам гістарычнай цырымоніі ў шляхецкіх касцюмах XVIII стагоддзя, зрабіць гастранамічны экскурс па кухні Вялікага Княства Літоўскага. У насычаным календары комплексу – экскурсіі без выхадных, выставы і вернісажы, балі і папулярныя фестывалі ("Спадчына стагоддзяў", "Музычныя вечары каля сцен Мірскага замка", "Mirum Music Festival", "Мірскі замак", "Восеньскі сезон канцэртаў Белдзяржфілармоніі ў Мірскім замку")...

Пабудаваны пяць стагоддзяў таму, Мірскі замак у любую пару года прыгожы і па-свойму незвычайны. Новыя віды рэзідэнцыі восенню-2015 – у нашай фотагалерэі....

Білет у Мірскі замак
Замкавы комплекс "Мір"
Мірскі замак
Мірскі замак
Цэнтральная вежа
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная