У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Мінскі паўмарафон-2016

Мінскі паўмарафон-2016

Мінскі паўмарафон-2016
4 Врс 2016

Мінскі паўмарафон – феерычны спартыўны забег, які з 2013 года праходзіць у святочны Дзень горада, ахопліваючы цэнтральныя праспекты, вуліцы і самыя знакамітыя выдатныя мясціны сталіцы Беларусі, – б'е новыя рэкорды. У верасні бягучага года яго ўдзельнікамі сталі больш за 20 тысяч чалавек: спартсмены і шматлікія аматары лёгкай атлетыкі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, дэпутаты, бізнесмены, тэлевядучыя, артысты... Каб прабегчы па Мінску, прыехалі спартсмены з 42 краін свету: Расіі, Украіны, дзяржаў Прыбалтыкі, Коста-Рыкі, Кеніі, Японіі...

Дзякуючы такой колькасці ўдзельнікаў Мінскі паўмарафон-2016 стаў самым масавым забегам у гісторыі Беларусі. Акрамя таго, яшчэ вясной спартыўны турнір беларускай сталіцы атрымаў сертыфікат Асацыяцыі міжнародных марафонаў і прабегаў (AIMS), і цяпер яго вынікі і рэкорды прызнаюцца ва ўсім свеце.

У бягучым годзе на самай доўгай дыстанцыі Мінскага паўмарафону – 21,1 км – лепшай сярод жанчын стала знакамітая беларуская бягуха Вольга Мазуронак, якая святкавала трыумф і ў мінулагоднім забегу. Пасля Рыа-2016 Вольга прызнавалася, што адчувае стомленасць, але на родных вуліцах Мінска мабілізавалася і ўстанавіла новы рэкорд трасы – 1 гадзiна 11 мінут і 44 секунды. Перамогу сярод мужчын атрымаў скорасны кеніец Хілары Кіптум Маё Кімаё...

Хвалюючыя старты, вымотваючыя кіламетры Мінскага паўмарафону-2016 і трыумфальныя секунды на фінішы – у рэпартажы з вуліц сталіцы...

Мінскі паўмарафон-2016
Runners at the start line of Minsk Half Marathon 2016 at the Sports Palace
На старце Мінскага паўмарафону-2016 каля Палаца спорту
Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў
Старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА) Вадзім Дзевятоўскі і прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант
1 2 3 4      Наступная