Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Легендарны мінскі стадыён "Дынама" адкрыўся пасля рэканструкцыі

Мінскі стадыён "Дынама" пасля рэканструкцыі: цырымонія адкрыцця, запуск адваротнага адліку Еўрапейскіх гульняў-2019, лёгкаатлетычная эстафета і футбольны матч

Мінскі стадыён
21 Чэр 2018

Легендарны мінскі стадыён "Дынама" 21 чэрвеня ўрачыста адкрыўся пасля маштабнай шасцігадовай рэканструкцыі. Адна з самых уражальных выдатных мясцін сталіцы і галоўная спартыўная арэна краіны, якая прымала спаборніцтвы летняй Алімпіяды-80, сёння перажывае другое нараджэнне, вітаючы ўжо новае пакаленне спартсменаў і гледачоў. А роўна праз год тут стартуюць Еўрапейскія гульні-2019.

Мінскі стадыён ынама", гісторыя якога налічвае больш за 80 гадоў, унікальнае збудаванне, знаёмае з дзяцінства не аднаму пакаленню спартсменаў краіны, дамашняя арэна вядомага футбольнага клуба, які, дарэчы, у 1982 годзе заваяваў пальму першынства сярод іншых каманд савецкіх рэспублік. Разбураны ўшчэнт у гады Вялікай Айчыннай, ён зноў адкрыўся толькі ў 1954-м. Праз гады былі і іншыя грандыёзныя змяненні – новае аблічча да Алімпіяды-80рэканструкцыя ў 1999-м, калі лавачныя месцы змянілі сядзенні і ўмяшчальнасць зменшылася з 50 000 да 34 000.

Аднак трэцяя рэканструкцыя, прымеркаваная да II Еўрапейскіх гульняў, перагарнула новую старонку ў гісторыі арэны. Ідэя архітэктараў ператварыць стадыён "Дынама" ўсучасны, адпаведны міжнародным патрабаванням лёгкаатлетычны комплекс сапраўды ўражвае: каля 22 тысяч камфортных глядацкіх месцаў, большая частка з якіх знаходзіцца пад навесам, бегавыя дарожкі са спецыяльным, рэкамендаваным IAAF пакрыццём, устойлівым даультрафіялету і ўмоў надвор’я, найноўшыя гукавыя сістэмы і відэанагляд... І, вядома, захавалася чаша алімпійскага агню, устаноўленая да Гульняў 1980 года, а таксама самая пазнавальная частка – аркада з боку вуліцы Ульянаўскай і памятная скульптурная кампазіцыя "Бег".

Урачыстая цырымонія адкрыцця стадыёна "Дынама" 21 чэрвеня прыкавала ўвагу тысяч гасцей на трыбунах і тэлегледачоў, якія назіралі за падзеямі ў прамым эфіры. За некалькі мінут да пачатку з дынамікаў прагучаў голас знакамітага каментатара Леаніда Бандаровіча, які ўжо шмат гадоў агучвае ўсё, што адбываецца на стадыёне.

З першым прывітальным словам выступіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы нагадаў пра слаўную гісторыю "Дынама" і ад імя спартсменаў і ўсяго народа падзякаваў тым, хто прымаў удзел у рэканструкцыі, даў наказ маладому пакаленню атлетаў.

Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўнік дзяржавы ўручыў сімвалічны ключ ад стадыёна беларускім спартсменам – членам нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы і футбалістам, а таксама запусціў адваротны адлік часу да II Еўрапейскіх гульняў.

Пасля эфектнай цырымоніі абноўлены "Дынама" прыняў свой першы турнір – лёгкаатлетычную эстафету сярод юніёраў, пераможцы якой выступяць на ЧЕ-2018 і Юнацкай Алімпіядзе-2018 у Буэнас-Айрэсе. Старт забегу далі знакамітыя персоны – прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) Себасцьян Коэ і алімпійская чэмпіёнка ў бегу на 100 м Юлія Несцярэнка. Дарэчы, вядомы спартыўны функцыянер у мінулым – тытулаваны атлет, на рахунку якога 12 сусветных рэкордаў. Пры гэтым свой першы залатымедаль Себасцьян Коэ заваяваўна Алімпіядзе-80.

Вечар адкрыцця стадыёна прадоўжыўся захапляючым футбольным матчам паміж аб’яднанай камандай мінскага і брэсцкага"Дынама" са зборнай клубаў чэмпіянату Беларусі. Новы газон галоўнайарэны апрабавалі вядомыяфутбалісты краіны – Аляксандр Глеб, Міхаіл Гардзяйчук, Дзяніс Шчарбіцкі, Максім Бардачоў. Гульня аказалася выніковай: з самага пачатку сустрэчы ў гульні вялі дынамаўцы, а пасля адпачынку зборная клубаў зраўнавала лік. Аднак пад заслону сустрэчы вядомы форвард Раман Васілюк у складзе дынамаўцаў змог вывесці сваю каманду наперад – 4:3.

Пасля рэканструкцыі стадыёну "Дынама" прысвоена 4-я катэгорыя па класіфікацыі УЕФА, а гэта значыць, што ў хуткім часе беларускія балельшчыкі змогуць убачыць матчы нацыянальнай зборнай і беларускіх клубаў у еўракубках ужо на дамашняй арэне.

На фота: Аляксандр Лукашэнка са спартсменамі – кап’якідальніцай Таццянай Халадовіч і футбалістам мінскага "Дынама" Арцёмам Быкавым

Цырымонія адкрыцця стадыёна "Дынама" ў Мінску
Цырымонія адкрыцця стадыёна "Дынама" ў Мінску
Цырымонія адкрыцця стадыёна "Дынама" ў Мінску
Лукашэнка: стадыён "Дынама" стане родным домам для аматараў актыўнага адпачынку
Мінскі стадыён "Дынама" адкрыўся пасля рэканструкцыі
1 2 3 4      Наступная