Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Кітайскае свята ліхтароў "Юаньсяацзэ" ў БДУ

Кітайскае свята ліхтароў "Юаньсяацзэ" ў БДУ

Кітайскае свята ліхтароў
10 Лют 2017

Свята ліхтароў "Юаньсяацзэ" прайшло 10 лютага ў галоўнай ВНУ краіны – Беларускім дзяржаўным універсітэце. Урачыстасць знамянуе заканчэнне традыцыйнага Новага года па лунным календары (Свята вясны). У яго гонар адбыўся канцэрт, падрыхтаваны выкладчыкамі і слухачамі Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя (РІКК) БДУ, а таксама навучэнцамі мінскіх школ і гімназій, якія вывучаюць кітайскую мову.

У рамках свята адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу дзіцячай творчасці "Як я бачу Кітай", арганізаванага РІКК БДУ. Усяго члены журы ацанілі больш за 70 работ – малюнкаў, фотаздымкаў і вырабаў, прадстаўленых вучнямі сярэдніх школ і гімназій з усёй краіны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, дырэктар інстытута Канфуцыя Анатоль Тозік, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін, а таксама прадстаўнікі Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.

Фота: Аксана Манчук

Кітайскае свята ліхтароў "Юаньсяацзэ" ў БДУ
Кітайскае свята ліхтароў "Юаньсяацзэ" ў БД
Кітайскае свята ліхтароў "Юаньсяацзэ" ў БДУ
Кітайскае свята ліхтароў "Юаньсяацзэ" ў БДУ
Кітайскае свята ліхтароў "Юаньсяацзэ" ў БДУ
1 2 3      Наступная