Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | II З'езд вучоных Беларусі: галоўныя вынікі Года навукі і маштабныя планы на два дзесяцігоддзі будучага

II З'езд вучоных Беларусі ў Мінску

II З'езд вучоных Беларусі ў Мінску
13 Снж 2017

Прэзентацыя самых значных дасягненняў беларускай навукі і праектаў будучага, актыўнае абмеркаванне сусветных тэндэнцый і міжнароднага супрацоўніцтва вучоных, ідэі для матывацыі моладзі да навукі… У Мінску адкрыўся II З'езд вучоных Беларусі – праз дзесяць гадоў пасля першага – які па праву стаў падзеяй-кульмінацыяй Года навукі.

Маштабны форум сабраў у сталіцы амаль 2,6 тысячы ўдзельнікаў з усёй краіны і больш за 500 запрошаных замежных калег. І невыпадкова: Беларусь мае пагадненні аб супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай сферы з 46 дзяржавамі і штогод вядзе больш за 900 узаемавыгадных сумесных праектаў.

Першы дзень форуму, 12 снежня, вучоныя абмяркоўвалі ключавыя пытанні развіцця навукі па 9 тэматычных секцыях. І кожная - аб самым запатрабаваным, актуальным, перспектыўным: "Фізіка і інфарматыка ў тэхналогіях будучыні", "Тэхнічныя навукі – Індустрыя 4.0", "Сучасная хімія і рацыянальнае прыродакарыстанне", "Сучасныя біятэхналогіі", "Медыцынскія і фармацэўтычныя навукі", "Айчынная гуманітарыстыка – грамадству", "Інавацыйна аграпрамысловы комплекс", "Моладзь і новыя гарызонты навукі", "Міжнароднае навуковае ўзаемадзеянне на сучасным этапе". Акрамя таго, адразу на некалькіх пляцоўках сталіцы разгарнуліся выстаўкі дасягненняў, якімі можа ганарыцца айчынная навука.

А 13 снежня ўсе дэлегаты сабраліся ў Палацы Рэспублікі на вялікае пленарнае пасяджэнне з удзелам Прэзідэнта Беларусі. У цэнтры ўвагі – ключавыя вынікі развіцця навукі Беларусі і тэматычнага года, які завяршаецца, а галоўнае – праект маштабнай стратэгіі "Навука і тэхналогіі: 2018-2040", які  вызначыць планы на два дзесяцігоддзі наперад. Поўная лічбавізацыя эканомікі, перавод прамысловасці на новы ўзровень (рабатызацыя), паляпшэнне якасці прадуктаў харчавання і харчовая бяспека – навука будучага абяцае быць прарыўной, цікавай і сапраўды карыснай! Акрамя таго, пад дэвізам "Беларусь інтэлектуальная" на аб'яднанай тэматычнай выстаўцы прадставілі 8 кластараў, звязаных з прыярытэтамі развіцця краіны і распрацоўкамі апошніх гадоў, на якія Беларусь робіць стаўку. Сярод іх – персанальны суперкамп'ютар, электрамабіль, электравеласіпед, беспілотнікі, сонечныя элементы, разумныя ніткі для лёгкай прамысловасці...

Людміла Совік
Доктар тэхнічных навук Віктар Тур
Прарэктар па навуковай рабоце Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, доктар эканамічных навук, прафесар Алена Ванкевіч
Прафесары Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Ірына Зайцава і Валянціна Маслава
II З'езд вучоных Беларусі ў Мінску
1 2 3 4 5  [6..11]      Наступная