Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Гуканне вясны" у беларускім музеі-скансэне

"Гуканне вясны" ў беларускім музеі-скансэне

18 Сак 2017

Старадаўні народны абрад беларусаў "Гуканне вясны" захаваўся да нашых дзён у розных рэгіёнах і дзякуючы свайму непаўторнаму каларыту кожнай новай вясной збірае ў этнамузеях і сядзібах усё больш знатакоў нацыянальнай культуры. У суботу, 18 сакавіка, меладычнымі песнямі-вяснянкамі, карагодамі і вясёлымі танцамі сустракаў гасцей знакаміты музей-скансэн у вёсцы Азярцо ("Строчыцы"). У бягучым годзе тут не толькі паказалі лепшыя традыцыі, але і ўпершыню аднавілі асаблівы мясцовы абрад гукання вясны, які можна ўбачыць толькі ў палескім Лельчыцкім краі на Гомельшчыне. Госці самабытнага абраду прынялі ўдзел у пляценні вялікага вянка, вырабілі мініяцюрных птушак, атрымалі асалоду ад народнай музыкі, традыцыйных гульняў, і, на заканчэнне, эфектнага фаер-шоу.

"Гуканне вясны"-2017 у Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту, а таксама ўнікальныя традыцыі абраду з Лельчыц – у святочным рэпартажы...

Беларускі абрад "Гуканне вясны"
"Гуканне вясны" ў беларускім музеі-скансэне
Беларускі абрад "Гуканне вясны"
Беларускі абрад "Гуканне вясны"
Лельчыцкі абрад "Гуканне вясны"
1 2 3      Наступная