Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Год навукі-2017: першы беларускі электрамабіль прэзентавалі ў Мінску

Год навукі-2017: першы беларускі электрамабіль прэзентавалі ў Мінску

Год навукі-2017: першы беларускі электрамабіль прэзентавалі ў Мінску
22 Жнв 2017

"Год навукі – эканоміцы!" – дэвіз 2017-га года, насычанага буйнымі выстаўкамі, шматлікімі канферэнцыямі і перспектыўнымі інавацыямі. Адным з самых знакавых праектаў, безумоўна, стала стварэнне беларускага электрамабіля.

Сфера вытворчасці электратранспарту актыўна развіваецца ў Беларусі. Следам за электробусам, запушчаным у Беларусі ў канцы 2016 года і ўжо заявіўшым аб сабе на міжнародных выстаўках, вучоныя прадставілі электрамабіль. Эксперыментальны ўзор, створаны на базе серыйнай машыны GeelySC7 беларускай зборкі, быў прэзентаваны Нацыянальнай акадэміяй навук 22 жніўня. Уся кампанентная база цягавага электрапрывода аўтамабіля лакалізуецца ў Беларусі, купляецца толькі батарэя-накапляльнік. Паводле слоў міністра прамысловасці Віталя Воўка, вытворчасць электрамабіляў можа быць наладжана на новым заводзе "БелДжы" ўжо ў 2019 годзе.

Перспектывы развіцця электратранспарту адзначыў і намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, асабіста пратэсціраваўшы распрацоўку беларускіх вучоных: "Можна параўнаць, колькі было на вуліцах аўтамабіляў 30 гадоў таму і колькі цяпер. Гэта пытанне экалогіі. Другое пытанне эканомікі. Зарадка прадстаўленага аўтамабіля на 100 км пры нашых сённяшніх высокіх тарыфах каштуе літаральна Br2-3. Гэта не так шмат".

У далейшых планах распрацоўшчыкаў – арганізацыя вытворчасці сучаснага індывідуальнага электратранспарту. Пачатак пакладзены ўжо: беларускі электравеласіпед з'явіцца ў магазінах у 2018 годзе. Наступны этап – электраскутар, мантаж доследнага ўзору якога завяршаецца ў гэтым месяцы. Лінейку электратранспарту ў далейшым дапоўняць гіраскутары, электравеларыкшы, электраскейты і электрасамакаты.

Яшчэ адну перспектыўную распрацоўку – суперкандэнсатар для электратранспарту, створаны на аснове графенападобнага матэрыялу, – плануюць выпусціць да канца года.

Год навукі-2017: першы беларускі электрамабіль прэзентавалі ў Мінску
У Мінску прэзентаваны электрамабіль распрацоўкі вучоных НАН Беларусі
У Мінску прэзентаваны электрамабіль распрацоўкі вучоных НАН Беларусі
У Мінску прэзентаваны электрамабіль распрацоўкі вучоных НАН Беларусі
У Мінску прэзентаваны электрамабіль распрацоўкі вучоных НАН Беларусі
1 2 3      Наступная