Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Гарады Беларусі: Мсціслаў

Гарады Беларусі: Мсціслаў

Гарады Беларусі: Мсціслаў
25 Врс 2016

"Дыяментавы горад" – рамантычна і інтрыгуюча апісваў яго Уладзімір Караткевіч, "беларускім Суздалем" называюць яго турыстычныя даведнікі. Для Беларусі ён сапраўды асаблівы: другога горада з такой колькасцю помнікаў і стыляў розных эпох не знайсці. Старадаўні Мсціслаў, які ў 2015 годзе адзначыў 880-годдзе, не перастае здзіўляць: хараством захаванай архітэктуры, усё новымі археалагічнымі артэфактамі і запамінальнымі падзеямі. 

Сёлета ў верасні горад не толькі святкаваў традыцыйны дзень нараджэння, але і прымаў абласны фестываль ураджаю "Дажынкі"-2016. Да вялікага свята пасля рэстаўрацыі адкрыліся знакамітыя славутыя мясціны Мсціслава – музейны комплекс "Замкавая гара", дзе можна ўбачыць драўляную архітэктуру XII-XIV стагоддзяў, і цудоўны Свята-Троіцкі храм, пабудаваны ў 1834 годзе на былой рыначнай плошчы. Акрамя таго, упершыню расчыніў дзверы новы  Музей пажарнай справы, экспазіцыя якога размясцілася ў адным з самых высокіх будынкаў горада – пажарнай каланчы 1935 года. І вядома, гасцей зноў сабраў ужо вядомы мсціслаўскі "Рыцарскі фэст" з турнірамі і паядынкамі, коннымі паказамі, спаборніцтвам лучнікаў і відовішчным начным штурмам замка…

Архітэктурныя жамчужыны і новыя гарадскія выдатныя мясціны, а таксама кадры фестывальных дзён – у рэпартажы з Мсціслава...

На фота: свята сярэднявечнай культуры "Рыцарскі фэст. Мсціслаў"-2016

 

Музейны комплекс "Замкавая гара" ў Мсціславе
Музейны комплекс "Замкавая гара" ў Мсціславе
Музейны комплекс "Замкавая гара" ў Мсціславе
Абласное свята "Дажынкі"-2016 у Мсціславе
Абласное свята "Дажынкі"-2016 у Мсціславе
1 2 3      Наступная