Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Ганарымся Радзімай сваёй": урачыстасці ў гонар Дня Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Беларусі

"Ганарымся Радзімай сваёй": урачыстасці ў гонар Дня Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Беларусі

13 Май 2018

Адзін з важнейшых нацыянальных свят – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – адзначылі ў краіне 13 мая, у другую нядзелю месяца. Галоўныя сімвалысуверэннай незалежнай краіны былі зацверджаны па выніках рэферэндуму, праведзенага 14 мая 1995 года. А ў 2013-м у Мінску адкрылася плошча Дзяржаўнага сцяга, якая ўжо стала вядомай візіткай сталіцы, месцам правядзення знакавых урачыстасцей. У цэнтры плошчы – 70-метровая стэла-флагшток з вялікім лунаючым сцягам (плошча палотнішча – 98 м, вага – 25 кг), а па крузе – пастаменты з бронзавым гербам, тэкстам гімна і картай Беларусі, стэлы з гербамі сталіцы і ўсіх абласцей краіны.

Сёння дзяржаўныя сімвалы – увасабленне незалежнасці Беларусі, адлюстраванне гістарычных і культурных традыцый, знак дасягненняў і перамог выдатных людзей у розных сферах жыцця. У сваім віншаванні суайчыннікам Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што "сцяг і гімн – гэта не проста сімволіка, а візітная картка міралюбівай палітыкі Рэспублікі Беларусь, чый аўтарытэт бясспрэчна прызнаны на міжнароднай арэне".

Асноўныя святочныя мерапрыемствы разгарнуліся ў цэнтры Мінска: з самай раніцы каля 500 школьнікаў сабраліся на плошчы Дзяржаўнага сцяга на дзіцяча-маладзёжную акцыю "Ганарымся Радзімай сваёй". Менавіта тут адбылася цырымонія пераводу юных лідараў з усіх раёнаў сталіцы ў рады піянераў і актывістаў БРСМ: старшыня Савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатоль Адоньеў павязаў юным мінчанам чырвона-зялёныя гальштукі і ўручыў членскія білеты ў прысутнасці прадстаўнікоў улады, моладзі, ветэранаў…

Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь
Акцыя "Ганарымся Радзімай сваёй" на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску
Акцыя "Ганарымся Радзімай сваёй" у Мінску
Акцыя "Ганарымся Радзімай сваёй" на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску
Акцыя "Ганарымся Радзімай сваёй" у Мінску
1 2 3 4 5      Наступная