Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Фестываль-рэканструкцыя "Залатая шпора. 1812"

Фестываль-рэканструкцыя "Залатая шпора. 1812"

Фестываль-рэканструкцыя
11 Jun 2017

Фестываль "Залатая шпора", які разгарнуўся 11 чэрвеня ў Валожынскім раёне (Мінская вобласць), запрасіў гасцей зрабіць дзіўнае падарожжа ў мінулае і акунуцца ў атмасферу XIX стагоддзя. Усяго на адзін дзень глядачы апынуліся ў эпіцэнтры важных гістарычных падзей вайны 1812 года, галоўным ацэнтам якіх стала рэканструкцыя наступлення на беларускія землі корпуса французскага маршала Луі-Нікаля Даву.

Акрамя батальных сцэн, у праграму фэсту ўвайшлі кавалерысцкія спаборніцтвы, шабельны турнір у дуэльным стылі, спаборніцтвы пехацінцаў, відовішчнае з’яўленне коннага палявання з хартамі, шляхецкія пікнікі, народныя танцы і кірмаш, а таксама дэгустацыя нацыянальных страў у беларускай карчме і моднае дэфіле, у якім былі прадстаўлены стыльныя навінкі таго часу. Эфектным завяршэннем фестывалю стала фінальная бітва, у якой прынялі ўдзел больш паўсотні коннікаў.

Фестываль-рэканструкцыя "Залатая шпора. 1812"
Фестываль-рэканструкцыя "Залатая шпора. 1812"
Фестываль-рэканструкцыя "Залатая шпора. 1812"
Фестываль-рэканструкцыя "Залатая шпора. 1812"
Фестываль-рэканструкцыя "Залатая шпора. 1812"
1 2 3 4      Наступная