Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Фестываль "Японская восень у Беларусі" -2018

Фестываль "Японская восень у Беларусі" -2018

Фестываль
23 Sep 2018

Фестываль "Японская восень" ужо шосты раз аб'яднаў паклоннікаў аўтэнтычнай і сучаснай культуры Краіны ўзыходзячага сонца. Урачыстае адкрыццё трохмесячнай праграмы фестывалю, які ў гэтым годзе аб'яднаў чатыры гарады (Мінск, Гродна, Гомель і Барысаў), адбылося 21 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі пры ўдзеле пасла Хірокі Такунага. Сталічныя знатакі ўсходняга мастацтва азнаёміліся з выставай "Фотавобразы і матэрыялы: японская графіка 1970-х гадоў", дзе свае творчыя эксперыменты прадставілі 14 сучасных мастакоў.

Яшчэ адной яркай фарбай у сталічнай палітры "Японскай восені"-2018 стаў фестываль сучаснай усходнеазіяцкай культуры, які да мінулага года называўся "Хіганам" (у перакладзе з японскай мовы – раўнадзенства). Гэта першы маштабны форум, які аб'яднаў беларускіх паклоннікаў коміксаў, камп’ютарных гульняў, вулічнай моды, музыкі і іншых напрамкаў, якія папулярныя ў краінах Усходняй Азіі. Галоўным акцэнтам 13-га маладзёжнага фестывалю сталі касплэі – касцюміраваныя выступленні, у якіх удзельнікі пастараліся максімальна дакладна перадаць вобразы і характары сваіх персанажаў.

Яркі старт "Японскай восені ў Беларусі"-2018 на старонках нашага фотаальбома!

Пасол Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага
Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў
Афіцыйнае адкрыццё фестывалю "Японская восень у Беларусі"
Выстава "Фотавобразы і матэрыялы: японская графіка 1970-х гадоў"
Выстава "Фотавобразы і матэрыялы: японская графіка 1970-х гадоў"
1 2 3 4      Наступная