Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | A-Fest-2018 у Мінску: папулярная музыка, смачная вулічная ежа і лепшыя забавы на летнім пікніку ў сталічным Лошыцкім парку

A-Fest-2018 у Мінску: папулярная музыка, смачная вулічная ежа і лепшыя забавы на летнім пікніку ў сталічным Лошыцкім парку

A-Fest-2018 у Мінску: папулярная музыка, смачная вулічная ежа і лепшыя забавы на летнім пікніку ў сталічным Лошыцкім парку
11 Жнв 2018

Каля 150 тысяч гледачоў сабраў 11 жніўня ў Лошыцкім парку ўжо трэці па ліку летні A-Fest – адзін з самых яркіх, гучных і смачных фестываляў Беларусі. Больш як 10-гадзінны (а свята стартавала апоўдні і не змаўкала аж да 23 гадзін!) музычны марафон, які адкрыў эклектычны поп-бэнд Tanin Jazz на чале з Таццянай Гарошка, падхапілі Ян Дэсталь з французскага new-disco дуэта Modjo, беларускія групы "Без Білета", Bez Not, Mustelide і Akute, а пад "заслону" яркага фэсту публіку парадавала знакамітая брытанская спявачка Сафі Эліс-Бэкстар.

Маштабны летні пікнік "А-фэст" ужо стаў добрай традыцыяй, якую ўпадабалі як госці, так і жыхары горада: і на гэты раз не толькі меламаны, закаханыя пары, але і маладыя сем'і з дзецьмі (усяго, як падлічылі арганізатары, каля 150 тысяч чалавек!) прыйшлі ў Лошыцкі парк, каб правесці суботні дзень на свежым паветры ў кампаніі беларускіх і замежных выканаўцаў. Для наведвальнікаў адкрыліся 30 забаўляльных пляцовак: аматары актыўнага адпачынку змаглі паспаборнічаць у матчы па міні-футболе, пераадолець эстафету з паласой перашкод, паўдзельнічаць у скачках і хакейных баталіях на траве, а інтэлектуалы – выпрабаваць свае сілы ў мазгабойні, даміно, гульнях у косці...

Парадавала гасцей А-фэсту-2018 і разнастайнасць вулічнай ежы, якую прапанавалі фудкорты: хот-догі, бургеры, шаурму, ролы, нагетсы, мяса на грылі і іншы стрыт-фуд, прыгатаваны па класічных і аўтарскіх рэцэптах... Падмацаваўшыся, адны адпачывалі ў альтанках або загаралі на лужку, іншыя ў свой адпачынак заняліся спартыўнымі спаборніцтвамі і азартнымі гульнямі. Дарэчы, для дзяцей прадугледзелі сваю зону актыўнасці, дзе можна было памаляваць або сабраць замак з Лега. Ну а самае цікавае пачалося ўвечары, калі на канцэртнай пляцоўцы выступілі  хэдлайнеры фэсту-2018 – удзельнік французскага хаус-поп-дуэтаModjo Ян Дэсталь і электра-поп-дзіва з Вялікабрытаніі Сафі Эліс-Бэкстар.

Самыя яркія моманты летнягаA-Fest-2018 у Мінску – у нашай фотагалерэі!

Фестываль А-fest у Мінску
A-Fest 2018 у Мінску
Фестываль А-fest у Лошыцкім парку
A-Fest 2018 у Мінску
A-Fest-2018 у Мінску: папулярная музыка, смачная вулічная ежа і лепшыя забавы на летнім пікніку ў сталічным Лошыцкім парку
1 2 3      Наступная