Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Экасвята, прагулка "Лэдзі на веласіпедзе" і начны прабег святлівых веласіпедаў – Дзень без аўтамабіля прайшоў у Беларусі

Экасвята, прагулка "Лэдзі на веласіпедзе" і начны прабег святлівых веласіпедаў – Дзень без аўтамабіля прайшоў у Беларусі

Экасвята, прагулка
22 Врс 2018

Адна з цэнтральных вуліц сталіцы перакрыта: 22 верасня аўтамабілісты прыязджаюць сюды толькі на двух колах. Веласіпеды і самакаты – вось галоўны сродак перамяшчэння ў Дзень без аўтамабіля, які праходзіць у Беларусі ў рамках "Еўрапейскага тыдня мабільнасці".

"Мультымадальнасць – выбірай і рухайся!" – такім слоганам у гэтым годзе арганізатары заклікаюць гараджан задумацца аб уплыве аўтатранспарту на навакольнае асяроддзе. За адзін дзень акцыі выкіды забруджвальных рэчываў у атмасферу зніжаюцца на 100-200 т. Вучоныя акцэнтуюць увагу на тым, што ў сталічным паветры толькі 15% шкодных выкідаў з прамысловых мерапрыемстваў, астатнія 85% – "заслуга" аўтамабіляў. Вынікі спецыяльных замераў, праведзеных у час мінулагодняй акцыі, паказалі зніжэнне ўзроўню колькасці забруджвальных рэчываў у 1,2-1,5 раза.

Але сур'ёзная прычына задумацца аб навакольным асяроддзі не зрабіла свята менш пазітыўным і радасным. Не змагло перашкодзіць і надвор'е: нягледзячы на асенні дажджлівы і ветраны настрой прыроды, удзельнікам акцыі было чым заняцца, каб сагрэцца і павесяліцца. Тэст-драйв экалагічнага электратранспарту, відовішчныя выступленні музычных выканаўцаў і тэатраў, выстаўкі, кінапаказы, смачныя пачастункі, экстрым-шоу і – кульмінацыя свята – начны велапрабег (а разам з ім і парад ролікаў, манаколаў, скейтбордаў, самакатаў, гіраскутараў і сігвеяў) ад вуліцы Леніна да Нацыянальнай бібліятэкі. Аматараў актыўных "пакатушак" на гэты раз відаць здалёк: абавязковай умовай (і відовішчным упрыгажэннем) удзелу ў заездзе была наяўнасць святлівых элементаў на касцюме або сродку перамяшчэння.

Далучыліся да акцыі і жыхары горада над Нёманам: актывісткі грамадскага аб'яднання "ВелаГродна" арганізавалі прагулку "Лэдзі на веласіпедзе".

Яркія кадры Дня без аўтамабіля ў Беларусі – у фотарэпартажы!

 

Дзень без аўтамабіля ў Мінску
Дзень без аўтамабіля ў Мінску
Пастаянны каардынатар ААН, пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі
Дзень без аўтамабіля ў Мінску
Намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Хмель
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная