Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Дзень танкіста"-2016 на "Лініі Сталіна"

"Дзень танкіста"-2016 на "Лініі Сталіна"

10 Sep 2016

Танкі рэальныя і віртуальныя, шматгадзінны гульнявы анлайн-экшэн, захапляльныя гістарычныя рэканструкцыі пяхотна-танкавага бою Вялікай Айчыннай вайны і эпізоду Афганскага канфлікту, паказальны танкавы біятлон і не менш азартныя інтэрактыўныя забавы для 25 тысяч гасцей… У гарачыя выхадныя 10 і 11 верасня – на працягу больш як 20 гадзін з перапынкам на ноч – гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна" прымаў "Дзень танкіста", які ўжо стаў асаблівай штогадовай падзеяй пачатку восені.

Маштабны фестываль, прымеркаваны да Дня танкістаў – свята, заснаванага яшчэ ў ліпені 1946-га ў гонар самаадданай працы танкабудаўнікоў па аснашчэнні Узброеных Сіл і выдатных заслуг бранятанкавых і механізаваных войскаў у Вялікай Айчыннай вайне – праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства абароны Беларусі і распрацоўшчыкаў знакамітай ваенна-гістарычнай анлайн-гульні World of Tanks кампаніі Wargaming. У адной кропцы недалёка ад Мінска ён збірае тысячы людзей, сярод якіх танкісты-прафесіяналы, ветэраны войнаў і, зразумела, шматлікія аматары гульні, якія прыязджаюць кампаніямі сяброў і сем'ямі.

У дні фестывалю тэрыторыя комплексу – адна вялікая інтэрактыўная пляцоўка, якая аб'ядноўвае канцэрты жывой музыкі, турніры па гульні анлайн і рэальныя квесты з прызавымі бонусамі, навучальныя майстар-класы па аказанні першай дапамогі і выжыванні, спаборніцтвы па стральбе і кіданні гранаты, частаванне стравамі палявой салдацкай кухні… І, вядома, асаблівая частка праграмы – ваенна-гістарычныя рэканструкцыі з баямі на зямлі і фігурамі вышэйшага пілатажу ў небе.

На гэты раз у рэканструкцыі бою Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў легендарны цяжкі танк КВ-1, знойдзены ў балоце каля вёскі Цясішча Сенненскага раёна Віцебскай вобласці і адноўлены спецыялістамі "Лініі Сталіна" сумесна з кампаніяй-распрацоўшчыкам World of Tanks. На гэтай баявой машыне адзін з савецкіх танкавых асаў Зіновій Калабанаў і яго таварышы па службе здзейснілі подзвіг: 20 жніўня 1941 года ў адным баі, які прадаўжаўся амаль паўгадзіны, КВ-1 Калабанава падбіў 22 нямецкія танкі…

Лепшыя кадры "Дня танкіста"-2016 – у рэпартажы…

"Дзень танкіста"-2016
Гульнявая зона Wargaming
"Дзень танкіста"-2016
"Дзень танкіста"-2016
Макет першага баявога танка Mаrk I
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная