Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзень ёгі ў Мінску

Дзень ёгі ў Мінску

Дзень ёгі ў Мінску
16 Чэр 2018

У 2014 годзе прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі прапанаваў абвясціць 21 чэрвеня Міжнародным днём ёгі. Ідэю, якую афіцыйна зацвердзіла Генеральная Асамблея ААН, падтрымалі ў розных кутках свету, і з кожным годам гэта асаблівае летняе свята збірае ўсё больш паклоннікаў. У тым ліку і ў Беларусі! Ужо чацвёрты год запар месцам вялікай сустрэчы практыкуючых ёгу ў Мінску стала пляцоўка парку Горкага. Сотні людзей разаслалі тут дыванкі ў выхадны дзень 16 чэрвеня – напярэдадні знакамітай міжнароднай даты.

Летняе свята, арганізаванае пасольствам Індыі ў Беларусі, пачалося c ранішняга воркшопа пад адкрытым небам ад прафесійных інструктараў замежных і сталічных школ ёгі. У час трохгадзіннага чэленджу пад кіраўніцтвам індыйскага спецыяліста ўсе жадаючыя змаглі асвоіць асноўныя тэхнікі і базавыя асаны з курса для пачынаючых: у праграму ўвайшоў комплекс дынамічных – Сур'я намаскар (прывітанне сонцу) – дыхальных і медытатыўных практыкаванняў. А для маленькіх удзельнікаў арганізатары падрыхтавалі спецыяльныя заняткі на свежым паветры і конкурс малюнка "Сонца – крыніца жыццёвай энергіі і ёгі".

Чым запомніўся мінчанам чацвёрты Міжнародны дзень ёгі – у рэпартажы!

Дзень ёгі ў Мінску
Дзень ёгі ў Мінску
Дзень ёгі ў Мінску
Дзень ёгі ў Мінску
Дзень ёгі ў Мінску
1 2 3 4 5      Наступная