Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзень без аўтамабіля у Мінску

Дзень без аўтамабіля у Мінску

Дзень без аўтамабіля у Мінску
22 Sep 2016

Ператварэнне адной з загружаных транспартных вуліц цэнтра ў пешаходную, экафестываль і рок-канцэрт на праезнай частцы, велапрабег па галоўным праспекце вячэрняй сталіцы і, зразумела, падтрымка ўсіх, хто пакіне аўто дома, каб перасесці на веласіпед або прайсціся пяшком… У Сусветны дзень без аўтамабіля Мінск ужо восьмы раз далучыўся да міжнароднага зялёнага марафону, які падтрымліваюць вадзіцелі з 2 000 гарадоў у 40 краінах.

Дзень без аўтамабіля стаў заключным мерапрыемствам маштабнага Еўрапейскага тыдня мабільнасці, да якога Мінск у 2016-м далучыўся ўпершыню на афіцыйным узроўні: яшчэ 9 верасня мэр сталіцы Андрэй Шорац падпісаў адпаведную хартыю. Дарэчы, год таму ў Еўратыдні мабільнасці ўдзельнічалі толькі 3 беларускія гарады, а ў гэтым верасні іх ужо 17. У многіх кропках краіны актыўныя беларусы падтрымалі ідэі экалагічных варыянтаў перамяшчэння і альтэрнатывы асабістаму аўто. Напрыклад, у Полацку арганізавалі агульнагарадскі пікнік і адкрылі першую веладарожку, у Гродне спецыялісты праводзілі вымярэнні ўзроўню шуму і стану паветра на асноўнай магістралі горада – вуліцы Кірава ў гістарычным цэнтры…

Напярэдадні, 21 верасня, у адной з прыродных жамчужын Беларусі Налібоцкай пушчы – прайшоў маштабны міжнародны прабег Bike 4 SDGs у падтрымку Мэт устойлівага развіцця, ініцыіраваны ПРААН. Удзельнікамі сталі больш як 500 чалавек з 35 краін: людзі з інваліднасцю, спартсмены і аматары актыўнага ладу жыцця, прадстаўнікі міжнародных, дзяржаўных, грамадскіх арганізацый, бізнесу. Праграма насычанага дня аб'яднала велапрабег на розныя дыстанцыі, байдарачныя сплавы па рацэ Іслач, пешыя прагулкі па сцежках заказніка "Налібоцкі", адукацыйныя гульні для дзяцей і іншыя тэматычныя актыўнасці, вячэрні канцэрт і феерверк, прысвечаныя Мэтам устойлівага развіцця…

Завяршаючы тыдзень мабільнасці, у галоўны Дзень без аўто тысячы людзей на вуліцах гарадоў і вёсак Беларусі таксама зрабілі выбар на карысць руху на грамадскім транспарце або веласіпедзе.

Яркія кадры з Мінска і не толькі – у рэпартажы…

 

Фота: Аксана Манчук

Дзень без аўтамабіля у Мінску
Сусветны дзень без аўтамабіля-2016 у Мінску
Сусветны дзень без аўтамабіля-2016 у Мінску
Сусветны дзень без аўтамабіля-2016 у Мінску
Дзень без аўтамабіля у Мінску
1 2 3      Наступная