Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Чэмпіянат свету па верталётным спорце ў Мінску

Чэмпіянат свету па верталётным спорце ў Мінску

Чэмпіянат свету па верталётным спорце ў Мінску
24 Ліп 2018

Беларусь прымае чэмпіянат свету па верталётным спорце другі раз: у 1978 годзе спаборніцтвы планетнага маштабу прайшлі ў Віцебску на базе аэраклуба ДТСААФ. На гэты раз шанц стаць пляцоўкай для вырашальных паядынкаў спартсменаў выпаў сталіцы: асноўную частку спаборніцтваў прымае Баравая, а ўрачысты старт чэмпіянату быў дадзены 24 ліпеня на аэрадроме Ліпкі.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, звяртаючыся з прывітаннем да ўдзельнікаў і гледачоў, выказаў надзею на тое, што "новае пакаленне беларускіх лётчыкаў прадоўжыць эстафету ў пакарэнні пятага акіяна і будзе дастойна прадстаўляць сваю радзіму на міжнародных спаборніцтвах". Дарэчы, беларускія авіятары – у ліку фаварытаў турніру. На папярэднім чэмпіянаце ў Польшчы яны прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства, заваяваўшы сярэбраныя ўзнагароды, а тры беларускія спартсмены занялі ганаровае месца ў топ-10 лепшых верталётчыкаў свету. У гэтым годзе каманда Беларусі паспела ўжо заваяваць сваё першае золата: у адной з самых складаных дысцыплін – паралельнай развозцы грузаў – лепшым стаў экіпаж Віцебскага аэраклуба (пілот Уладзімір Бугаёў і аператар Андрэй Роганаў).

На чэмпіянат свету па верталётным спорце ў Мінску прыбыло нямала знакамітых гасцей. Сярод іх – першы беларускі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза Пётр Клімук, Герой Расіі, лётчык-касманаўт з беларускага горада Чэрвеня Алег Навіцкі, знакаміты тэлевядучы і заўзяты авіятар – пілот трэцяга класа Леанід Якубовіч, які прымаў удзел у першых Сусветных авіякасмічных алімпійскіх гульнях у 1997 годзе. На цырымонію адкрыцця прыехалі і зорныя біятланісты – беларуска Дар'я Домрачава і яе муж нарвежац Уле-Эйнар Б'ёрндален.

У гэтым годзе барацьбу за права лічыцца лепшай у верталётным спорце вядуць 38 каманд з сямі краін свету. У склад нацыянальнай зборнай Беларусі ўвайшлі самыя знакамітыя спартсмены абароннага таварыства: майстры спорту міжнароднага класа Андрэй Роганаў, Уладзімір Бугаёў, Мікіта Лапцеў, Уладзімір Стрыянок, Антон Данчанка, Аляксандр Грышчанка, Аляксей Мачанскі. Жаночая каманда прадстаўлена двума экіпажамі: камандзір Соф'я Куршубадзэ, лётчык-аператар Настасся Караткевіч і камандзір Ганна Рагажынская, лётчык-аператар Марына Канюшэўская.

У рамках чэмпіянату свету па верталётным спорце адбудзецца таксама штогадовы авіяцыйны фестываль #ПРАНЕБА. У праграме – 4-ы этап Кубка свету па верталётных гонках, спаборніцтвы па парашутным спорце, кубак па дрон-рэйсінгу і відовішчнае шоу з удзелам самых розных лятальных апаратаў – ад аэрастатаў і паветраных шароў да сучасных верталётаў і дронаў.

Яркія моманты 16-га чэмпіянату свету па верталётным спорце – у паветраным фотарэпартажы!

Адкрыццё ЧС па верталётным спорце-2018
Урачыстае адкрыцце 16-га чэмпіянату свету па верталётным спорце
Урачыстае адкрыцце 16-га чэмпіянату свету па верталётным спорце
Урачыстае адкрыцце 16-га чэмпіянату свету па верталётным спорце
Урачыстае адкрыцце 16-га чэмпіянату свету па верталётным спорце
1 2 3 4 5  [6..10]      Наступная