Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Брытанскія валыншчыкі і аркестр Узброеных Сіл Беларусі выступілі ў Мінску

Брытанскія валыншчыкі і аркестр Узброеных Сіл Беларусі выступілі ў Мінску

Брытанскія валыншчыкі і аркестр Узброеных Сіл Беларусі выступілі ў Мінску
7 Лют 2017

Падбадзёрлівы лютаўскі мароз, пранізлівы вецер, асляпляльнае зімовае сонца... і сагравальныя цеплынёй матывы ірландскай валынкі, што гучаць у самым сэрцы Мінска… На плошчы Перамогі, якая з'яўляецца сімвалам подзвігу беларускага народа ў самай кровапралітнай вайне чалавецтва, адбылася незвычайная музычная падзея.

Першы сумесны канцэрт, прысвечаны памяці мільёнаў салдат, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб'яднаў 7 лютага ў цэнтры Мінска валыншчыкаў 2-га Каралеўскага ірландскага палка – майстроў амаль з паўвекавым стажам Уільяма Макілроя і Франсіса Стрэйна – і музыкантаў Узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Адкрыла праграму цырымонія ўскладання кветак да манумента, у якой прыняла ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб. Сімвалічна, што мерапрыемства адбылося ў дні святкавання 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін Беларусі і Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі.

Ваенны марш, выкананы пад адкрытым небам, стаў першым акордам да вялікага канцэрта, які ў той жа дзень прымала Зала Перамогі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. А далей у праграме брытанскіх валыншчыкаў – выступленне на цырымоніі адкрыцця XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, пачэсным госцем якой у бягучым годзе з'яўляецца Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Фота і відэа: Аксана Манчук

Выступленне брытанскіх валыншчыкаў на плошчы Перамогі ў Мінску
Выступленне брытанскіх валыншчыкаў на плошчы Перамогі ў Мінску
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёна Гіб
1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная