Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларускія лётчыкі ўпершыню ажыццявілі вячэрнюю і начную пасадку самалётаў на аўтатрасу

Беларускія лётчыкі ўпершыню ажыццявілі вячэрнюю і начную пасадку самалётаў на аўтатрасу

Беларускія лётчыкі ўпершыню ажыццявілі вячэрнюю і начную пасадку самалётаў на аўтатрасу
19 Май 2016

Унікальная трэніроўка беларускіх ваенных лётчыкаў адбылася 18 мая: у рамках лётна-тактычнага вучэння пілоты ажыццявілі пасадку самалётаў на аўтадарогу ў вячэрні і начны час сутак.

Участкі шашы ў якасці запасных аэрадромаў беларускія ваенныя выкарыстоўваюць з 2007 года: пілоты рэгулярна адпрацоўваюць вучэбныя манеўры ў асаблівых умовах. Аднак гэта трэніроўка стала першай па многіх параметрах.

Упершыню ў вячэрні час на трасу Мінск Магілёў селі вучэбна-баявыя самалёты Як-130 і знішчальнікі МіГ-29. У ходзе вучэння "пілоты паразілі ўсе мішэні і перахапілі ўсе паветраныя цэлі праціўніка". І позна ноччу ў цемнаце быў ажыццёўлены яшчэ больш складаны элемент вучэнняў, калі на трасу прызямліўся штурмавік Су-25.

Выканне такіх манеўраў задача для прафесіяналаў высокага ўзроўню: чатырохпалосная аўтадарога больш вузкая, чым узлётна-пасадачная паласа, пры гэтым аэрадынамічныя ўласцівасці асфальту прыкметна адрозніваюцца аб бетоннага пакрыцця на аэрадроме. Акрамя таго, аўтамабільны ўчастак не абсталяваны сістэмай навігацыі.

Mіністр абароны Андрэй Раўкоў: "Беларускія лётчыкі першымі ў свеце пасадзілі штурмавік Су-25 на трасу ноччу"

Беларускія лётчыкі ўпершыню ажыццявілі вячэрнюю і начную пасадку самалётаў на аўтатрасу
Як-130
Беларускія ваенныя самалёты Як-130 і МіГ-29 упершыню прызямліліся на аўтатрасу ў вячэрні час
Беларускія ваенныя самалёты Як-130 і МіГ-29 упершыню прызямліліся на аўтатрасу ў вячэрні час
Беларускія лётчыкі ўпершыню ажыццявілі вячэрнюю і начную пасадку самалётаў на аўтатрасу
1 2      Наступная