Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларусь на на Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў-2017 у Сочы

Беларусь на на Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў-2017 у Сочы

Беларусь на на Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў-2017 у Сочы
16 Кст 2017

ХІХ Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў, урачыстае адкрыццё якога адбылося 14 кастрычніка ў сочынскім Лядовым палацы "Вялікі", на цэлы тыдзень аб'яднаў звыш 24 тысяч чалавек са 150 краін. Афіцыйны лагатып міжнароднага форуму стаў рознакаляровы рамонак – сімвал пераемнасці традыцый, сувязі пакаленняў, міру і адзінства сусветнай супольнасці. Цікава, што беларуская дэлегацыя стала адной з самых прадстаўнічых – 300 юнакоў і дзяўчат з розных куткоў краіны: спартсмены, пераможцы творчых і інтэлектуальных конкурсаў, лідары і актывісты БРСМ, валанцёры, журналісты, а таксама ветэраны маладзёжнага руху, якія прымалі ўжо ўдзел у форуме – у 1997 годзе на Кубе і ў 2005-м у Венесуэле...

Адным з галоўных акцэнтаў удзелу беларускай каманды ў СФМС-2017 стала маштабная прэзентацыя краіны на выстаўцы Youth Expo, якая 16 кастрычніка адкрылася ў галоўным медыяцэнтры на тэрыторыі сочынскага Алімпійскага парку. Менавіта тут прадстаўлена ўсё, чым ганарыцца сучасная Беларусь, – ад самых знакавых славутасцей і культурных традыцый да выдатных дасягненняў у навуцы, прамысловасці, спорце і турызме, а таксама праекты ўдзельнікаў конкурсу "100 ідэй для Беларусі". Госці павільёна могуць зрабіць віртуальнае падарожжа па знакамітых замках, адчуць сябе ўдзельнікамі ЧС-2021, прымераўшы хакейную форму лядовых дружын, паспаборнічаць у жыме гіры, сабраць пазлы з выявамі галоўных лакацый маючых адбыцца Еўрагульняў-2019...

А пакуль колькасць наведвальнікаў беларускай выстаўкі расце з кожнай хвілінай – нацыянальную экспазіцыю ўжо ўбачылі такія знакамітыя госці, як міністр вышэйшай адукацыі Кубы Хасэ Рамон Сабарыда, старшыня КПРФ Генадзь Зюганаў і лётчык-касманаўт Алег Навіцкі – маладыя людзі з усіх рэгіёнаў краіны прымаюць удзел у фестывальных мерапрыемствах. Так, па традыцыі кожны дзень прысвечаны аднаму з актуальных пытанняў глабальнага парадку дня – культурнае ўзаемадзеянне, міжнародная бяспека, адукацыя, навука і навакольнае асяроддзе, IT – і звязаны з адным з макрарэгіенаў планеты (Амерыка, Блізкі Усход, Азія і Акіянія, Еўропа, Расія). У насычанай праграме гэтых дзён – канферэнцыі, семінары, дыскусіі, сустрэчы з вядомымі людзьмі нашага часу...

Аб запамінальных падзеях СФМС-2017 і фестывальных буднях нацыянальнай дэлегацыі, а таксама аб тым, чым здзіўлялі беларусы гасцей Youth Expo – у нашым рэпартажы з Сочы.

Фота: Аксана Манчук

Беларуская дэлегацыя прыбыла на Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў-2017 у Сочы
Беларуская дэлегацыя прыбыла на Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў-2017 у Сочы
Беларуская дэлегацыя прыбыла на Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў-2017 у Сочы
Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў-2017 у Сочы: цырымонія адкрыцця
Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў-2017 у Сочы: цырымонія адкрыцця
1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная