Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | 100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі: памятныя мерапрыемствы, мітынгі і рэканструкцыя падзей 1917 года

100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі: памятныя мерапрыемствы, мітынгі і рэканструкцыя падзей 1917 года

100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі: памятныя мерапрыемствы, мітынгі і рэканструкцыя падзей 1917 года
7 Ліс 2017

Кастрычніцкая рэвалюцыя, без перабольшання, стала адной з ключавых падзей ХХ стагоддзя, аказала вялікі ўплыў на далейшы ход сусветнай гісторыі, лёсы многіх краін і мільёны жыццяў. І зразумела, Беларусь, якая была ў той час часткай Расійскай імперыі, была ўключана непасрэдна ва ўсе рэвалюцыйныя ўзрушэнні і эпахальныя змены.

Праз сто гадоў па ўсёй краіне – а Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і сёння застаецца святочным у Беларусі – прыгадвалі падзеі 1917-га. Па традыцыі месцам сустрэч і мітынгаў, цырымоній ускладання вянкоў і кветак у Мінску, абласных і раённых цэнтрах сталі помнікі лідару рэвалюцыі Уладзіміру Леніну. Пад чырвонымі сцягамі і транспарантамі каля манументаў сабраліся старэйшае пакаленне і моладзь – прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, члены грамадскіх арганізацый "Белая Русь" і БРСМ, усе, хто даражыць гісторыяй і цэніць ідэі таго няпростага пераломнага часу.

100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Мінску
100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Мінску
100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Мінску
100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначылі ў Гомелі
100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначылі ў Гомелі
1 2 3      Наступная