Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

11 Сак 2010

Зварот 24 тыс. палякаў Беларусі да польскіх улад перададзены ў пасольства

Зварот 24 тыс. палякаў Беларусі да польскіх улад перададзены ў пасольства

10 сакавіка, Мінск /Уладзімір Васількоў - БЕЛТА/. Адкрыты зварот палякаў Беларусі да Прэзідэнта, маршалкаў Сената і Сейма, прэм'ер-міністра Польшчы сёння быў перададзены ў пасольства гэтай рэспублікі ў Мінску, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Станіслаў Каспяровіч, подпіс якого таксама стаіць пад тэкстам звароту.

"Адкрыты зварот падпісалі больш як 24 тыс. грамадзян Беларусі польскай нацыянальнасці", - праінфармаваў субяседнік. Ён адзначыў, што тыя, хто падпісаўся, прадстаўляюць усе рэгіёны Беларусі. "Большасць з іх не ўваходзяць ні ў якія палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні і саюзы. Гэта простыя грамадзяне, якім дарагі гонар іх краіны", - адзначыў Станіслаў Каспяровіч.

Супрацоўнікі польскага пасольства прынялі зварот, паабяцаўшы ў самыя кароткія тэрміны перадаць яго па дыпламатычных каналах адрасатам.

Нагадаем, 26 лютага грамадзяне Беларусі польскай нацыянальнасці склалі адкрыты зварот да кіраўніцтва Польшчы, заклікаўшы яго спыніць дыскрымінацыйную палітыку ў адносінах да сваіх суайчыннікаў. "Мы заклікаем не дзяліць палякаў на сваіх і чужых. У шматнацыянальнай Беларусі ўсе народы адчуваюць сябе паўнапраўнымі грамадзянамі сваёй краіны незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання, - адзначаецца ў звароце. - Мы заяўляем, што Анжэліка Борыс і яе невялікае акружэнне не ўпаўнаважаны прадстаўляць інтарэсы польскай меншасці, якая пражывае ў Беларусі. Гэтыя людзі дыскрэдытуюць сябе парушэннем законаў нашай дзяржавы, пастаяннымі спробамі распаліць канфлікт сярод паланійцаў".

У звароце падкрэсліваецца, што беларуская дзяржава ніколі не парушала і не парушае правы нацыянальных меншасцей, а наадварот - садзейнічае забеспячэнню правоў гэтых меншасцей. "У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для атрымання адукацыі на польскай мове, яе вывучэння, захавання і развіцця гісторыка-культурнай спадчыны польскага народа, - адзначаюць тыя, хто падпісаўся. - Усе дамы паляка, якія існуюць на тэрыторыі рэспублікі, актыўна ажыццяўляюць сваю культурна-асветную дзейнасць".

Удзельнікі звароту просяць арганізаваць сустрэчу прадстаўнікоў СПБ з афіцыйнымі асобамі Польшчы, а таксама "прыняць меры па спыненню разгулу фальшу ў польскіх СМІ" і даць магчымасць польскай грамадскасці выслухаць аб'ектыўную інфармацыю непасрэдна ад саміх палякаў.-0-

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз