У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі - Кастрычнік 2018
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Май 2018

Значнасць Мінска як зручнай перагаворнай пляцоўкі ўзрастае - Лукашэнка

Значнасць Мінска як зручнай перагаворнай пляцоўкі ўзрастае - Лукашэнка

24 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Значнасць Мінска ў якасці зручнай перагаворнай пляцоўкі ўзрастае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на міжнароднай экспертнай канферэнцыі "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не выпадкова гэта мерапрыемства праходзіць у Мінску. Тут ужо традыцыйна прадстаўнікі розных краін і рэгіёнаў планеты могуць у абсалютна спакойнай абстаноўцы і поўнай бяспецы абмяркоўваць абсалютна любыя, нават самыя вострыя пытанні. Дзякуючы шматвектарнай знешняй палітыцы краіны, павазе да замежных партнёраў, устойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю нашай дзяржавы ўзрастае яго значнасць як зручнай пляцоўкі для любых перагавораў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў удзел у канферэнцыі экспертаў, вучоных і прадстаўнікоў краін Заходняй і Усходняй Еўропы, Расіі, ЗША і Кітая. "Гэта пацвярджае глабальнасць разглядаемых вамі праблем. Паколькі размова ідзе аб канцэптуальных аспектах міжнароднай бяспекі, канкрэтных "гарачых" і "замарожаных" канфліктах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, мінская экспертная пляцоўка прызначана садзейнічаць абмену меркаваннямі, аргументаванай дыскусіі і пачатку дыялогу, дэфіцыт якога выразна адчуваецца ў міжнародных адносінах.

"Любы разважлівы чалавек пацвердзіць, што сёння няма больш важнага пытання, чым захаванне міру і забеспячэнне яго ўстойлівага развіцця. Таму важна выпрацаваць і прадставіць палітыкам дакладныя прапановы, як гэта зрабіць з захаваннем інтарэсаў усіх бакоў. Яшчэ лепш, калі вашы ідэі будуць уздзейнічаць на шырокую грамадскую свядомасць. Для многіх людзей відавочна, што з моманту заканчэння халоднай вайны еўрапейская архітэктура бяспекі яшчэ не перажывала такога глыбокага сістэмнага крызісу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь унесла ініцыятыву аб неабходнасці пачатку новага маштабнага міжнароднага дыялогу па пытаннях бяспекі, які павінен быць накіраваны на пераадоленне існуючых супярэчнасцей ва ўзаемаадносінах дзяржаў на агульнай прасторы Еўраатлантыкі і Еўразіі. "Не мае значэння, як ён будзе называцца - Новы Хельсінкскі працэс, "Хельсінкі-2" ці яшчэ як-небудзь. І не важна, дзе ён будзе праходзіць. І зусім не важна, хто тут ініцыіруе гэты працэс. Мы ўсе павінны яго ініцыіраваць, таму што мір даражэйшы за ўсё. Важна, каб такі дыялог пачаўся і яго вынікам стала рэальнае ўмацаванне міжнароднай бяспекі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску