У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

17 Кст 2017

З арнаментам і ў стылі casual - Лукашэнка азнаёміўся з узорамі параднай формы да зімовай Алімпіяды

З арнаментам і ў стылі casual - Лукашэнка азнаёміўся з узорамі параднай формы да зімовай Алімпіяды

17 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся сёння з прапануемымі канцэпцыямі параднай формы для беларускай дэлегацыі да зімовых Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у лютым 2018 года ў Пхёнчхане (Рэспубліка Карэя), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы прадставілі калекцыі, распрацаваныя двума беларускімі дызайнерамі. Людміла Лабкова сумесна з канцэрнам "Беллегпрам" стварыла парадную форму ў стылі casual. У ёй дамінуе светла-шэры тон, элегантнасць падкрэсліваюць чырвоныя аксесуары і дэталі.

Калекцыя Юліі ЛатушкінайЮлія Латушкіна, у адзенні якой беларускія алімпійцы пакаралі Рыа, разам са швейным атэлье пры Галоўным гаспадарчым упраўленні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта вырашыла апрануць спартсменаў у больш строгім, але не менш арыгінальным стылі.

Характэрна, што абодва дызайнеры пастараліся раскрыць беларускія традыцыі, шырока выкарыстаўшы пры стварэнні адзення нацыянальныя матывы.

Калекцыя Людмілы ЛабковайЗа аснову алімпійскай параднай формы для беларускай дэлегацыі вырашана ўзяць варыянт, прапанаваны Людмілай Лабковай. Пры гэтым па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі ўсе прадстаўленыя калекцыі будуць адшыты і пастаўлены для далейшага продажу ў буйнейшыя ўнівермагі краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Платныя дарогі ў Беларусі