Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Май 2017

XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" адкрываецца ў Мінску

XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" адкрываецца сёння ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Амаль сотня ўдзельнікаў заявілі аб гатоўнасці працаваць на стэндах ХХІ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі". Сярод удзельнікаў форуму - беларускія інфармацыйныя агенцтвы, рэдакцыі, медыйныя выдавецкія дамы. На выстаўцы будзе прадстаўлены ўвесь спектр шматграннай работы, якая праводзіцца на працягу года ў самых розных выданнях. Акрамя таго, да ўдзелу запрошаны замежныя госці - кітайскія і расійскія СМІ. Можна будзе азнаёміцца з выданнямі Саюзнай дзяржавы, а таксама з выданнямі, якія выходзяць у асяроддзі беларускіх дыяспар у Літве, Латвіі, Украіне і Расіі.

Адным з цэнтральных мерапрыемстваў выстаўкі, якое пройдзе ў дзень яе адкрыцця, стане канферэнцыя "Сродкі масавай інфармацыі ў зменлівым свеце: прафесіяналізм і адказнасць", дзе будзе ісці размова аб інфармацыйнай бяспецы.

Свае праекты на выстаўцы прэзентуюць беларускія друкаваныя выданні, тэлеканалы, агенцтвы. Вялікая праграма рыхтуецца рэгіянальнымі выданнямі. На іх стэндах у тым ліку знойдзе адлюстраванне тэма Года навукі ў Беларусі, 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, юбілейных дат гарадоў. Часопіс "Беларуская думка", напрыклад, арганізуе 3 мая круглы стол "Роля СМІ ў ідэалагічных працэсах". У мерапрыемстве прымуць удзел эксперты, супрацоўнікі і аўтары выдання.

Традыцыйна ў дні работы форуму адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара". Акрамя таго, на выстаўцы будуць названы пераможцы Рэспубліканскага конкурсу на лепшую арганізацыю (гандлёвы аб'ект) па рэалізацыі друкаванай прадукцыі, Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і СМІ на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Беларусі і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой, конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, прысвечанага 100-годдзю з дня ўтварэння беларускай міліцыі, Міжнароднага конкурсу навуковых работ студэнтаў і навучэнцаў у галіне прынттэхналогій і медыякамунікацый "500-годдзе кнігадрукавання на ўсходнеславянскіх землях".

XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" адкрываецца ў Мінску

ХХІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" пройдзе 3-6 мая ў выставачным павільёне на праспекце Пераможцаў, 14. Выстаўка дае магчымасць прадэманстраваць гісторыю развіцця СМІ ў Беларусі на прыкладах старэйшых выданняў, а таксама прадставіць новыя камунікацыйныя тэхналогіі, шляхі распаўсюджвання разнапланавай, якаснай, аператыўнай інфармацыі ўсімі даступнымі каналамі камунікацыі, у першую чаргу мультымедыйнымі.

Арганізатарамі выстаўкі выступаюць Міністэрства інфармацыі, НВЦ "Белэкспа" пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, Дома прэсы, Беларускага саюза журналістаў.

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям выстаўкі "СМІ ў Беларусі"

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, гасцям і арганізатарам XXI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта маштабная падзея мае ў нашай краіне вялікі грамадскі рэзананс. Штогадовая дэманстрацыя магчымасцей нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі пераканаўча сведчыць аб іх значным патэнцыяле", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў традыцыйны ўдзел у выстаўцы прадстаўнікоў СМІ краін блізкага і далёкага замежжа. "Упэўнены, што правядзенне дыскусій, круглых сталоў, майстар-класаў вядучых журналістаў паслужыць павышэнню прафесійнага майстэрства і далейшаму развіццю дзелавых і творчых кантактаў у сферы сродкаў масавай інфармацыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі