Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Жнв 2014

Хрысціна Стараселец прынесла Беларусі першае золата юнацкай Алімпіяды-2014 у акадэмічным веславанні

Хрысціна Стараселец прынесла Беларусі першае золата юнацкай Алімпіяды-2014 у акадэмічным веславанні

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Хрысціна Стараселец стала чэмпіёнкай II летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў, якія праходзяць у Нанкіне (Кітай). Сёння яна выйграла фінальны заезд у класе лодак-адзіночак на дыстанцыі 1000 м у акадэмічным веславанні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рэзультат Стараселец у фінале А - 3 мін. 51,33 сек. Беларуска ўпэўнена ішла да ўзнагароды, выйграўшы спачатку свой папярэдні заезд (3 мін. 44,97 сек.), а потым і паўфінальны (3 мін. 52,02 сек.). Пры гэтым абодва разы спартсменка праходзіла ў наступную адборачную стадыю напрамую. У медальным заездзе адзіночак на прызавых пазіцыях следам за беларускай фінішавалі грачанка Афіна-Марыя Ангелапулу (+0,26 сек.; 2-е месца) і францужанка Каміль Жвіе (+2,47 сек.; 3).

Хрысціна Стараселец (фота НОК Беларусі (Паліна Ігнаценка))У ліпені бягучага года Хрысціна Стараселец перамагла на чэмпіянаце Еўропы сярод спартсменаў да 18 гадоў і пасля гэтага мэтанакіравана рыхтавалася да юнацкай Алімпіяды пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Папенкі.

Золата, заваяванае Хрысцінай Стараселец на чацвёрты дзень спаборніцтваў у Нанкіне, стала першым медалём у скарбонцы беларускай каманды.

У летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях удзельнічаюць 34 беларускія атлеты ў 16 відах спорту. Спаборніцкая праграма завершыцца 27 жніўня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі