Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Jan 2017

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі дзясяты раз выйграла Калядны турнір

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі дзясяты раз выйграла Калядны турнір

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі дзясяты раз выйграла Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. У фінале на "Чыжоўка-Арэне" гаспадары пляцоўкі абыгралі хакеістаў Фінляндыі з лікам 7:3 (2:0, 3:1, 2:2), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным матчы спаборніцтваў, якія праводзіліся ў Мінску 13-ы раз, гаспадарам пляцоўкі ўдалося адкрыць лік ужо на 7-й хвіліне першага перыяду. Пасля перадачы Андрэя Глебава нападаючы Андрэй Міхалёў зрабіў праход да варот сапернікаў і змог перайграць фінскага галкіпера - 1:0. У канцы дваццаціхвілінкі беларусы атрымалі большасць, якой скарыстаўся Максім Слыш, удала згуляўшы на дабіванні каля варот сапернікаў - 2:0.

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі дзясяты раз выйграла Калядны турнірУ другім перыядзе на 27-й хвіліне Яраслаў Чупрыс змог вызначыцца дакладным кідком. Менш як праз тры хвіліны, пры гульні ў меншасці, беларускія ігракі правялі хуткую контратаку, яе дакладнай перадачай замкнуў Канстанцін Кальцоў - 4:0. Потым сапернікі з Фінляндыі парушылі правілы. Гаспадары пляцоўкі добра разыгралі большасць, даўшы магчымасць Андрэю Глебаву закінуць пятую шайбу ў вароты гасцей. Прадстаўнікі краіны Суомі да адыходу на перапынак адзін гол адыгралі намаганнямі Рыку Халя - 5:1.

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі дзясяты раз выйграла Калядны турнірБольш упартай выдалася заключная дваццаціхвілінка вырашальнай гульні. Госці двойчы паразілі вароты беларусаў, але зраўнаваць лік фінам не ўдалося. Андрэй Асташэвіч - адзін з лідараў атакі хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі зрабіў галявы дубль, устанавіўшы канчатковыя лічбы на табло "Чыжоўка-Арэны" - 7:3.

Лепшымі ігракамі фінальнага матчу прызнаны Даніэль Корса (Беларусь) і Акі Уусікартана (Фінляндыя). Фінскія хакеісты другі раз гулялі ў фінале турніру - у 2016-м яны ўступілі беларусам з лікам 1:2.

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі дзясяты раз выйграла Калядны турнірРаней каманда Фінляндыі шэсць разоў заваёўвала бронзавыя ўзнагароды спаборніцтваў.

Арганізатары таксама назвалі лепшых ігракоў усяго турніру. Лепшым варатаром прызнаны Аляксандр Пятроў (ААЭ), абаронцам - Аляксандр Макрыцкі (Беларусь), нападаючым - Андрэй Асташэвіч (Беларусь), лепшым бамбардзірам XIII Каляднага турніру стаў фінскі нападаючы Тоні Макіяха.

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі дзясяты раз выйграла Калядны турнірБронзу турніру ўпершыню ўзяла каманда Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. 7 студзеня ў паядынку за 3-е месца яна выйграла ў каманды Славакіі з лікам 4:3.

Беларусы дзясяты раз сталі пераможцамі турніру. Каманда Прэзідэнта Беларусі раней перамагала на Калядным міжнародным турніры ў 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016 гадах. Тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).

Арганізатарамі турніру з'яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Беларусі", Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі дзясяты раз выйграла Калядны турнір

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі