Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

16 Сак 2010

Венесуэла будзе пастаўляць нафту ў Беларусь

Венесуэла будзе пастаўляць нафту ў Беларусь

16 сакавіка, Каракас /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Венесуэла будзе пастаўляць нафту ў Беларусь. Такой дамоўленасці дасягнулі прэзідэнты Беларусі і Венесуэлы Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес у выніку праведзеных 15 сакавіка ў Каракасе перагавораў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У бліжэйшы час будуць падпісаны пагадненні аб пастаўках нафты з Венесуэлы ў Беларусь і аб супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы.

Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі сустрэчы з венесуэльскім калегам, падкрэсліў: "Мы цудоўна дамовіліся аб пастаўках венесуэльскай нафты ў Беларусь. На нашы перапрацоўчыя заводы прыйдзе нафта з Венесуэлы. Мы сумесна будзем яе перапрацоўваць і рэалізоўваць нафтапрадукты на еўрапейскім рынку".

Сумеснае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства "Петралера БелаВенесалана" сёння здабывае каля 1 млн.т нафты ў год. "Мы будзем і ў далейшым развіваць здабычу нафты ў інтарэсах абедзвюх краін", - дадаў Прэзідэнт Беларусі.

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб тым, што беларусы будуць весці газіфікацыю венесуэльскіх гарадоў і пасёлкаў. "За бліжэйшы год мы пабудуем у Венесуэле 3-4 заводы па вытворчасці трактароў, аўтамабіляў, велікагрузных аўтамабіляў, буйны цэглавы завод, разлічаны на выпуск 100 тыс.т умоўнай цэглы", - сказаў беларускі лідэр.

"Мы дамовіліся па ўсіх пытаннях, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - У бліжэйшы час мы пабываем на будоўлях, будзем адкрываць новыя радовішчы, новыя пасёлкі, якія пабудавалі для нашых венесуэльскіх братоў".-0-

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз