Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Mar 2017

Урад Беларусі зацвердзіў план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні Еўрагульняў-2019

Урад Беларусі зацвердзіў план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні Еўрагульняў-2019

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў зацвердзіў план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні ў Беларусі Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

"Сёння пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова прайшло пасяджэнне Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі. Па выніках пасяджэння зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні Еўрагульняў", - расказалі ў прэс-службе.

Урад Беларусі зацвердзіў план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні Еўрагульняў-2019Акрамя таго, былі разгледжаны праекты кантракта аб правядзенні Еўрагульняў, спартыўнай праграмы гульняў, а таксама ход будаўніцтва і рэканструкцыі спартыўных аб'ектаў. Абмеркаваны варыянты размяшчэння медыяцэнтра.

Беларусь атрымала права правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое ў кастрычніку 2016-га адбылося ў Мінску.

I Еўрапейскія гульні прайшлі 12-28 чэрвеня 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку. Беларускія атлеты заваявалі на гэтым спартыўным форуме 43 медалі: 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя. У медальным заліку зборная Беларусі заняла 7-е месцаУрад Беларусі зацвердзіў план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні Еўрагульняў-2019.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі