Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Apr 2017

Цырымонія адкрыцця выстаўкі "ТІБО-2017" адбылася ў Мінску

Цырымонія адкрыцця выстаўкі

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія адкрыцця выстаўкі "ТІБО-2017" адбылася ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі зачытаў у час урачыстай цырымоніі прывітанне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі гасцям і ўдзельнікам XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2017".

Цырымонія адкрыцця выстаўкі "ТІБО-2017" адбылася ў Мінску"Мерапрыемства ў апошнія гады вельмі маштабнае. Безумоўна, пляцоўка "ТІБО" ў Беларусі карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і ў адпаведных кампаній, і ў нашых калег па ЕАЭС. Традыцыйна Беларусь адкрыта для дыялогу", - падкрэсліў пасля ўрачыстай цырымоніі Васіль Мацюшэўскі.

Цырымонія адкрыцця выстаўкі "ТІБО-2017" адбылася ў МінскуПершы віцэ-прэм'ер нагадаў, што цяпер у свеце шмат гаворыцца аб новай эканоміцы, а на выстаўцы можна ўбачыць самыя перспектыўныя яе напрамкі. "Гэта эканоміка будзе вызначаць развіццё цывілізацыі ў бліжэйшы час. І для нас важна, што мы знаходзімся ў авангардзе гэтага працэсу", - адзначыў ён.

Цырымонія адкрыцця выстаўкі "ТІБО-2017" адбылася ў МінскуЯк паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Папкоў, у выстаўцы ў гэтым годзе прымаюць удзел больш за 100 кампаній і арганізацый з 17 краін свету. "Мы пастараліся прывезці на выстаўку самыя перадавыя рашэнні ў галіне тэлекамунікацый і інфарматызацыі. І ўдзячны вядучым сусветным кампаніям за тое, што яны ахвотна прымаюць удзел у "ТІБО-2017", - заявіў ён.

Цырымонія адкрыцця выстаўкі "ТІБО-2017" адбылася ў МінскуФорум "ТІБО" праводзіцца з 1994 года і з'яўляецца адным з буйнейшых выставачных мерапрыемстваў у краінах СНД і Балтыі. Ён штогод прыцягвае ўвагу вядучых беларускіх і замежных вытворцаў тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп'ютараў і праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі, пастаўшчыкоў разнастайных ІКТ-паслуг. У 2016 годзе ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш як 100 кампаній з 18 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана, Літвы, Латвіі, Польшчы, Чэхіі, Германіі, Фінляндыі, Швецыі, Вялікабрытаніі, Турцыі, Кітая, Рэспублікі Карэя, Японіі, ЗША.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі