Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Ліп 2018

Славянскі базар" урачыста адкрываецца ў Віцебску

Славянскі базар

12 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстае адкрыццё XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адбудзецца сёння ў Летнім амфітэатры, паведамляе БЕЛТА.

Старту форуму спадарожнічае цэлы цырыманіял. Духавыя аркестры, барабаншчыцы і мажарэткі апоўдні музыкай і барабанным дробатам прыцягнуць увагу гараджан і гасцей да пляцоўкі культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра. Тут апоўдні побач са сцягамі краін-удзельніц падымецца яшчэ адзін - сцяг фестывалю. Крыху пазней побач на Плошчы зорак атрымае імянную прапіску ўладальнік спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" Роза Рымбаева. А потым з прызнанай ужо зоркі ўвага пераключыцца на артыстаў, чый творчы шлях да поспеху толькі пачынаецца, - на тым жа месцы адбудзецца жараб'ёўка на паўфінал XXVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2018".

Між тым інтрыга XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2018", наадварот, да гэтага моманту будзе раскрыта: гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў пройдуць у канцэртнай зале "Віцебск" у 17.00. А вечарам уладальнік Гран-пры выйдзе на сцэну Летняга амфітэатра на ўрачыстым канцэрце адкрыцця форуму ў 20.30. У праграме - самыя любімыя артысты, даўнія сябры форуму і новыя асобы: Мікалай Баскаў, Ірына Алеграва, Зара, Ігар Нікалаеў, Алег Меньшыкаў і яго аркестр, Святлана Бязродная і "Вівальдзі-аркестр", арт-група "Хор Турэцкага", Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр танца "Гжэль"; Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Руслан Аляхно, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры"; Горан Брэгавіч і "Вясельна-пахавальны аркестр", Эмір Кустурыца і "No smoking orchestra", Рафаэль, Наталля Арэйра, Таісія Павалій, Роза Рымбаева, Дзімаш Кудайберген і многія іншыя.

Аншлагі чакаюцца і на іншых пляцоўках форуму. Маскоўскі сучасны мастацкі тэатр (Расія) прадставіць на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра спектакль паводле п'есы аднаго з самых вядомых аўтараў і суаўтараў савецкіх драматургічных хітоў Барыса Рацэра "Каліфарнійскае танга".

Дзяцей і іх бацькоў двойчы ў дзень запрашае ў госці на "Лялечны квартал" беларускі тэатр "Лялька". Тут пакажуць музычную казку-фантазію "Брэменскія музыкі". Свята ў поўным аб'ёме прыйдзе і на фестывальныя вуліцы: першыя мерапрыемствы IV Фэсту вулічнага мастацтва "На сямі вятрах" - а гэта выступленні танцораў, музыкантаў, мастакоў, перформераў, тэатральных акцёраў, сярэдневяковы спектакль "Казка пра Цмока" і многае іншае - пройдуць на тэрыторыях ля Пушкінскага моста і на суседняй плошчы, на вул. Талстога, ля цэнтра сучаснага мастацтва, у парку Фрунзэ, ля тэатра "Лялька". А з 20.00 адпачывальнікі ў парку Фрунзэ трапяць у паток перфоманс-шэсця NON STOP, прысвечанага адкрыццю фэсту "На сямі вятрах". Усе яго ўдзельнікі шумным парадам пройдуць да Пушкінскай плошчы, дзе адбудзецца іх яркае прадстаўленне.

XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 12 па 16 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 9-11 і 17-18 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі