Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

30 Жнв 2010

Самай узрыўной на "Навальнiцы-2010" прызнана расійская зборная

Самай узрыўной на

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная расійскай піратэхнічнай асацыяцыі прызнана самай узрыўной на другім міжнародным фестывалі феерверкаў "Навальніца-2010", які прайшоў 27-28 жніўня ў гарналыжным спартыўна-аздараўленчым комплексе "Лагойск". На думку членаў міжнароднага журы, гэта каманда стварыла незабыўнае піратэхнічнае шоу, дзякуючы чаму заваявала ганаровае першае месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Зборнай з Расіі ўступілі палякі ("Lider") - яны ўдастоены другой пазіцыі, а таксама ўкраінцы, якія заваявалі трэцяе месца. Дарэчы, камандзе з Польшчы было вырашана прысудзіць спецыяльны тытул "За майстэрства і арыгінальнасць". Уручаючы дыпломы, члены журы прызналіся, што ім было вельмі нялёгка зрабіць выбар на карысць аднаго з канкурсантаў: усе яны заслугоўвалі перамогі. Майстэрства вядучых піратэхнікаў з Італіі, Эстоніі, Украіны, Польшчы і Расіі ацэньвалі па некалькіх крытэрыях: сінхроннасць запуску феерверкаў і арыгінальнасць кампазіцый, адпаведнасць піратэхнічнага відовішча і музыкі, якая яго суправаджала, а таксама ўменне каманд працаваць у прасторы. Акрамя таго, на думку членаў журы, немалаважнай з'яўляецца нацыянальная нагрузка феерверку. Гэта азначае, што каманда павінна ўмець прагназаваць эмоцыі гледачоў, і ведаць, што павінна прывесці іх у захапленне.

Як адзначылі карэспандэнту БЕЛТА шчаслівыя расіяне, якія яшчэ не паспелі адчуць сябе пераможцамі "Навальнiцы-2010", не ўсё задуманае піратэхнічнае відовішча было рэалізавана імі ў поўным аб'ёме - перашкодзіла дажджлівае надвор'е. Аднак нягледзячы ні на што, яны вельмі рады чарговы раз гасцяваць у Беларусі. "Мы ўдзельнічаем у многіх фестывалях і можам сказаць, што ў вас тут усё арганізавана на вышэйшым узроўні", - адзначылі ўладальнікі кубка. Пераможцы "Навальнiцы-2010" сказалі, што калі ў наступным годзе іх зноў запросяць на фестываль, яны з задавальненнем прыедуць. "І нават калі не запросяць, усё роўна прыедзем. Нам вельмі прыемны  добрыя, чалавечыя адносіны з боку беларусаў", - дадалі прадстаўнікі зборнай.

Нягледзячы на непагадзь, паглядзець піратэхнічнае шоу і паслухаць добры рок у выкананні груп "Бі-2", "Крамбамбуля", "Акварыум”, "Open space” і іншых сабралася шмат гледачоў.

Фестываль феерверкаў "Навальнiца-2010": фотарэпартаж

Фестываль феерверкаў "Навальнiца-2010": вiдэа

 

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз