Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Aug 2017

"Рэнтабельнасць не горшая, чым у нафты" - Лукашэнка бачыць рэзервы для росту эфектыўнасці льнаводства


19 жніўня, Аршанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць рэзервы для павышэння эфектыўнасці льнаводчай галіны. Даручэнне па ўстараненні існуючых недахопаў у гэтай сферы Прэзідэнт даў 19 жніўня, наведваючы ў Аршанскім раёне рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Вусце" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні лёну і нарыхтоўцы насення. Менавіта тут пад наглядам вучоных-спецыялістаў апрабоўваюцца лепшыя практыкі і найбольш перадавыя тэхналогіі па вырошчванні гэтай культуры. Гэта своеасаблівы ўзор, на які павінны арыентавацца льнаводы па ўсёй краіне.

Аляксандр Лукашэнка прыехаў на поле з ільном, каб асабіста ўнікнуць ва ўсе тэхналагічныя працэсы і разабрацца з тым, чаго не хапае, каб вырошчванне лёну было дастаткова эфектыўным і прыносіла добры прыбытак дзяржаве. "Наконт ільну мы дамовіліся. Я яшчэ раз пагляджу, што было даручана раней, пачынаючы ад вырошчвання і заканчваючы ільнокамбінатам. А то яны будуць хадзіць, усё грошы прасіць. Сёння калі правільна апрацоўваць па тэхналогіях лён - ён рэнтабельны", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Рэнтабельнасць не горшая, чым у нафты" - Лукашэнка бачыць рэзервы для росту эфектыўнасці льнаводстваДырэктар Інстытута лёну НАН Беларусі Іван Голуб далажыў кіраўніку дзяржавы, што рэнтабельнасць вытворчасці лёну даходзіць да 70 працэнтаў. "У лепшыя часы нафта такую рэнтабельнасць давала. І яны ходзяць яшчэ, просяць, - адзначыў Прэзідэнт. - Калі мы навучым гаспадаркі сеяць і вось такім чынам вырошчваць лён, яны самі будуць у гэтым зацікаўлены".

Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў дакладна вызначыцца адносна льнасеяльных гаспадарак - выбудаваць сістэму, хто і дзе будзе вырошчваць гэту культуру, няхай гэта будуць самі льнозаводы або асобныя гаспадаркі. "Калі ёсць узаемаразуменне, значыць, ёсць. Калі няма, трэба ўстанавіць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Вучоныя-спецыялісты павінны максімальна цесна ўзаемадзейнічаць з аграрыямі на месцах, і не толькі дапамагаць парадай, дзяліцца тэхналогіямі, але і патрабаваць за канчатковы вынік, патрабаваць дакладнага выканання ўсіх тэхналагічных этапаў. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка падзяліўся сваімі ўспамінамі, калі, будучы кіраўніком гаспадаркі, прыязджаў пераймаць перадавы вопыт. "Вы (вучоныя. - Заўвага БЕЛТА) нас вучылі. Я засвойваў гэта, а 90 працэнтаў кукіш у кішэні трымалі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Чаму я вам (НАН Беларусі) перадаваў гаспадарку, каб вучоны паказаў у полі вынік, а не на дзяляначках".

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз акцэнтаваў увагу на неабходнасці выпрацаваць дакладную сістэму падрыхтоўкі кадраў у льнаводчай галіне і кантролю за якасцю работ на ўсіх этапах. "Ты павінен кіраваць сталінскімі метадамі. Сказаў - зрабілі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Івана Голуба.

Ён пацікавіўся ў вучонага, якія праблемы цяпер перашкаджаюць павышэнню эфектыўнасці льнаводства. Паводле слоў кіраўніка інстытута - гэта ў асноўным невыкананне тэхналогій у шэрагу гаспадарак, у тым ліку звязаных з хімпраполкай і аховай ад хвароб. Месцамі таксама адчуваецца недахоп тэхнікі і кваліфікаваных механізатараў.

Закранаючы пытанне тэхнікі, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, колькі яшчэ неабходна спецыялізаваных камбайнаў для ўборкі лёну. Як высветлілася, гэта каля 40 машын агульным коштам амаль $8 млн. "Значыць, трэба знайсці $10 млн, купіць камбайны і скончыць размовы пра церабленне лёну. Стварай камісію, праводзьце тэндар. Чым большы аб'ём, тым танней", - сказаў Прэзідэнт у адрас віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага.

У час рабочай паездкі была закранута тэма забеспячэння гаспадарак якасным насеннем айчыннай селекцыі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што неабходна вызначыць, дзе ў краіне будуць створаны адпаведныя цэнтры. "Павінна быць не больш як 5-6 цэнтраў. І трэба падлічыць лагістыку - гэта таксама грошы, затраты. Паглядзіце, дзе нам стварыць гэтыя цэнтры", - даручыў беларускі лідар.

"Рэнтабельнасць не горшая, чым у нафты" - Лукашэнка бачыць рэзервы для росту эфектыўнасці льнаводстваУ цэлым Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў максімальна хутка правесці работу над устараненнем існуючых у гэтай сферы недахопаў і распаўсюдзіць перадавыя практыкі па ўсёй краіне. "Сядзьце з вучонымі і за зіму вызначыцеся. Такі лён павінен быць усюды", - запатрабаваў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што калі б у свой час на вышэйшым узроўні не былі дадзены даручэнні па захаванні і развіцці ў Беларусі льнаводства, то сёння гэтай галіны магло б наогул не быць. "Калі б я тады не завярнуў галаву некаму, сёння лёну не было б у краіне. Што я, не помню, калі гадамі не разлічваліся льнозаводы з вяскоўцамі, а льнокамбінат наогул нічога не прадаваў? Я ведаю, чаго мне каштаваў гэты лён" , - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з тэхналагічным працэсам работы камбайна на полі, але, па ўжо сталай традыцыі, прапанаваў усім, хто яго суправаджаў, у тым ліку прадстаўнікам СМІ, павучыцца ўборцы лёну ўручную, як гэта рабілі раней.

У час наведвання гаспадаркі абмяркоўвалася таксама тэма ўборачнай кампаніі, якая прадаўжаецца ў Беларусі. Прэзідэнту падрабязна далажылі аб ходзе работ на палях Віцебскай вобласці. У сувязі з гэтым былі дадзены неабходныя аператыўныя даручэнні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі