Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Жнв 2017

Новы цэнтр транспланталогіі будзе створаны ў Беларусі

Новы цэнтр транспланталогіі будзе створаны ў Беларусі

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы цэнтр транспланталогіі будзе створаны ў Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо.

"Кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне, што будзе пабудаваны новы хірургічны корпус - цэнтр трансплантацыі органаў і тканак. Ён увойдзе ў склад аднаго вялікага цэнтра, які будзе называцца Мінскі цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі", - сказаў Алег Румо.

Паводле слоў кіраўніка РНПЦ, у суперсучасным корпусе размесцяцца аддзяленні для лячэння хірургічных пацыентаў, аперацыйныя і аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі.

Сродкі на будаўніцтва цэнтра ў роўных долях будуць выдзелены з гарадскога і рэспубліканскага бюджэтаў. Гаварыць аб тэрмінах уводу ў эксплуатацыю цэнтра і канчатковым кошце будаўніцтва пакуль дачасна, адзначыў Алег Румо.

Алег РумоПрапрацаваць пытанне аб мэтазгоднасці стварэння ў Беларусі асобнага новага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак даручыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання ў лютым бягучага года РНПЦ, які функцыянуе на базе 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі