Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

10 Врс 2009

Міжнародны турнір па спартыўнай гімнастыцы на прызы Віталя Шчэрбы стартаваў у Мінску

Міжнародны турнір па спартыўнай гімнастыцы на прызы Віталя Шчэрбы стартаваў у Мінску

10 верасня, Мінск /Кацярына  Жыляніна - БЕЛТА/. Міжнародны турнір "Белаграпрамбанка" на прызы алімпійскага чэмпіёна Віталя Шчэрбы  стартаваў  10 верасня  в мінскім Палацы спорту.

У складзе беларускай каманды выступяць мацнейшыя гімнасты Анастасія Марачкоўская, Дзмітры Каспяровіч, Дзмітры Савіцкі і Аляксандр Царэвіч.

Акрамя сборнай Беларусі сваё майстэрства на турніры будуць дэманстраваць гімнасты з 12 краін: Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Польшчы, Азербайджану, Швейцарыі, Швецыі, Францыі, Канады, Узбекістану, Израілю. Сярод удзельнікаў сусветныя зоркі  - бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне Антон Фокін (Узбекістан) і бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2009 году Аляксандр Шацілаў (Ізраіль).

Міжнародны турнір, які ладзіцца ўжо ў в 6-ы раз, завершыцца 11 верасня. Уваход на ўсе спаборніцтвы і паказальныя выступы вольны. Гэты старт стане для гімнастаў рэпетыцыяй першага чэмпіянату свету новага алімпийскага цыклу, запланаванага на кастрычнік у Лондане.-0- 

Your mail*:
Friend mail*:
Your message:
 
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз