Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Май 2018

Лукашэнка заклікае захоўваць мір і запрашае ў Мінск прадстаўнікоў любых палітычных поглядаў

Лукашэнка заклікае захоўваць мір і запрашае ў Мінск прадстаўнікоў любых палітычных поглядаў

24 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае захоўваць мір і запрашае ў Мінск прадстаўнікоў любых палітычных поглядаў. Аб гэтым ён заявіў на міжнароднай экспертнай канферэнцыі "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсё, аб чым гаварылі на канферэнцыі прадстаўнікі розных бакоў, з'яўляецца праўдай. "Гэта факт. Нікуды не дзенешся. І калі мы будзем лоб у лоб настойваць на тым, што было сказана, - не знойдзем рашэння ні адной праблемы. Цяжка адкласці, вынесці за дужкі або падвесці рысу пад тым, што сказана і што было. Але трэба. Можа, многае вынесці за дужкі і вызначыць тыя кропкі, дзе мы можам знайсці агульнае і атрымаць вынік", - сказаў ён.

"Вось у гэтым напрамку прыязджайце ў Мінск у любы час з любымі палітычнымі перакананнямі. Вам здавалася, што ў Мінск нельга прыехаць, таму што тут не церпяць альтэрнатыўнага пункту гледжання. Вы будзеце "прыемна расчараваны", пабываўшы тут, асабліва тыя, хто першы раз. Тут якраз не праводзяць нараду, калі няма розных і нават альтэрнатыўных пунктаў гледжання. Прыязджайце, абмяркоўвайце. Калі з майго боку што-небудзь патрэбна будзе для гэтага - скажыце. У напрамку міру я гатовы ісці", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўнае - захаваць мір. "Мы пераконваем адзін аднаго, як добра, калі мір, як важна, каб гэты мір быў. Вось вы цяпер выйдзеце на вуліцу і паглядзіце вакол: прырода, сонца, паветра добрае, людзі задаволеныя, што спакойна і мірна. Я кажу не толькі пра Беларусь, а пра любую краіну. Няўжо гэта хочацца каму-небудзь разбурыць? Навошта, каб зноў мільёны людзей гінулі? Усё гэтым сказана. Давайце захаваем гэта", - заклікаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, многія ўжо забылі, што такое вайна, і ў свеце застаецца ўсё менш сведкаў тых падзей. "Ну, дык давайце будзем верыць тым, хто яшчэ застаўся жывы і гаворыць пра гэту вайну, як пра жах і трагедыю. І не дапусцім яе. Мір настолькі няўстойлівы, што адзін няправільны крок і палыхне страшная вайна. І там ужо ніхто не будзе гаварыць пра прычыны, хто вінаваты... Мы будзем забіваць адзін аднаго. Навошта, дзеля чаго?", - паставіў пытанне кіраўнік дзяржавы.

"Давайце будзем жыць, гадаваць дзяцей, адукацыю ім даваць добрую, будзем тварыць. Вось і ўсё. І ў гэтым напрамку трэба рабіць захады, а не ўспамінаць, хто што зрабіў і хто куды рушыў. Давайце адыдзем ад гэтага і зробім канкрэтныя захады", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі