Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Ліс 2017

Лукашэнка заяўляе аб гатоўнасці падтрымаць новыя сумесныя праекты з кітайскай карпарацыяй "Мідэа Груп"

Лукашэнка заяўляе аб гатоўнасці падтрымаць новыя сумесныя праекты з кітайскай карпарацыяй

27 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб гатоўнасці падтрымаць новыя сумесныя праекты з кітайскай карпарацыяй "Мідэа Груп". Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй праўлення і прэзідэнтам гэтай карпарацыі Фанам Хунбо, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы заўсёды для нас жаданыя госці. Мы заўсёды вельмі ўважліва і акуратна ставімся да пытанняў, якія трэба вырашаць паміж Беларуссю і КНР, і сведчаннем таго з'яўляецца ваша кампанія, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Пахвальна тое, што кампанія мае намер пашыраць сваю прысутнасць у нашай краіне. Мы гатовы падтрымаць на аналагічных асновах любы ваш праект".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзесяць гадоў таму карпарацыя "Мідэа Груп" прыйшла ў Беларусь з прамымі інвестыцыямі і сумесна з холдынгам "Гарызонт" наладзіла выпуск мікрахвалевых печаў, а потым і воданагравальнікаў. "Вы ўклалі свае фінансы, тэхналогіі, працуеце на экспарт, ствараеце рабочыя месцы. Такіх інвестараў мы вітаем, мы іх чакаем, мы гатовы і ў далейшым працаваць з імі і перш за ўсё з тымі, хто некалі адважыўся ўкласці свае сродкі ў эканоміку Беларусі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Можаце быць упэўнены, што мы прадоўжым аказваць усямерную падтрымку і садзейнічанне развіццю партнёрскіх адносін. Як прынята лічыць у кіраўніцтве Беларусі і КНР, мы - "жалезныя браты". Наш узровень супрацоўніцтва - адзін з самых высокіх у свеце. Мы гэта вельмі цэнім, і базай гэтага супрацоўніцтва з'яўляюцца такія кампаніі, як ваша", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў дружалюбны характар адносін са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і наяўнасць дамоўленасці аб тым, што ў Беларусі для партнёраў з Кітая закрытых тэм няма. "У нас створаны найлепшы клімат для вашых інвестыцый. Мне цікава ведаць ваша меркаванне аб умовах работы ў нашай краіне. Гатовы выслухаць любыя прапановы аб далейшым развіцці ўзаемнага супрацоўніцтва і вашых перспектыўных праектах у Беларусі. Вы заўсёды знойдзеце не толькі разуменне ў кіраўніцтве нашай краіны, але і ўсялякую падтрымку", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Лукашэнка заяўляе аб гатоўнасці падтрымаць новыя сумесныя праекты з кітайскай карпарацыяй "Мідэа Груп"У сваю чаргу Фан Хунбо адзначыў задавальненне вынікамі работы ў Беларусі на працягу апошніх дзесяці гадоў і падзякаваў за падтрымку з боку ўрада. "Мы атрымалі добрыя вынікі і заклалі добрую аснову для пашырэння нашай прысутнасці ў Беларусі. Гэта сведчыць аб тым, што паглыбляецца супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю, у тым ліку ў рамках "Аднаго пояса і аднаго шляху", - сказаў кіраўнік карпарацыі. - Мы таксама маем намер пазіцыянаваць Беларусь у якасці базы, якая будзе пакрываць у далейшым усе краіны СНД, развіваць вытворчасці мікрахвалевых печаў і воданагравальнікаў. І далей плануем вытворчасць такой бытавой тэхнікі, як халадзільнікі, пральныя машыны".

Карпарацыя "Мідэа Груп" - адзін з буйнейшых вытворцаў і экспарцёраў бытавой тэхнікі ў Кітаі і свеце. Цяпер яна стварыла глабальную платформу з больш як 200 даччыных кампаній, больш як 60 замежных філіялаў і 12 стратэгічных бізнес-падраздзяленняў. Карпарацыя мае вытворчыя пляцоўкі ў Кітаі, Італіі, Бразіліі, Аргенціне, Егіпце, Індыі, Японіі, Тайландзе і Беларусі.

У 2007-2009 гадах карпарацыя "Мідэа Груп" сумесна з холдынгам "Гарызонт" стварыла сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства СТАА "Мідэа-Гарызонт", работа якога ажыццяўляецца ў рамках СЭЗ "Мінск". На прадпрыемстве ажыццяўляецца поўны цыкл тэхналагічнага працэсу з высокай ступенню лакалізацыі, размяшчаюцца заказы на вытворчасць прадукцыі пад брэндамі Bosch, Panasonic, Sharp, Electrolux, Oursson.

У рамках падпісанага ў ходзе візіту Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь Мемарандума аб пашырэнні стратэгічнага партнёрства і стварэнні новай вытворчасці паміж холдынгам "Гарызонт" і карпарацыяй "Мідэа Груп" арганізаваны вытворчасці кулераў і воданагравальнікаў. У сакавіку 2016 года адбыўся запуск новай вытворчасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі