Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Чэр 2018

Лукашэнка: з моцным Кітаем будзе моцнай і Беларусь

Лукашэнка: з моцным Кітаем будзе моцнай і Беларусь

11 чэрвеня, Цындаа /Кар. БЕЛТА/. З моцным Кітаем будзе моцнай і Беларусь. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 чэрвеня ў час перагавораў са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цындаа, паведамляе БЕЛТА.

"Нас вельмі радуе, што мы безагаворачна падтрымліваем адзін аднаго ў любой сітуацыі. Ніколі не аглядваемся на рэакцыю і меркаванні іншых, калі размова ідзе аб незалежнасці і суверэнітэце дзяржаў. Упэўнены, што з моцным Кітаем будзе моцнай і Беларусь, якая з'яўляецца вашым верным саюзнікам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт павіншаваў кітайскі бок з завяршэннем старшынства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і адзначыў, што саміт, які прайшоў, стаў знакавым пасяджэннем.

"Гэта прыклад, як трэба праводзіць міжнародныя сустрэчы. Гэта ўзор парадку, дысцыплінаванасці і эфектыўнасці, паколькі кожны чуў адзін аднаго, і кожны з нас мог выказацца і ацаніць іншага. Гэта вялікае адрозненне ад іншых міжнародных арганізацый, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - ШАС - гэта дзецішча Кітая. Міжнародны аўтарытэт, які набыла арганізацыя, - сведчанне ўзмацнення ролі вашай краіны ў свеце. Мы як вашы шчырыя сябры ўсяляк будзем падтрымліваць гэту арганізацыю і ўсе тэндэнцыі, якія будуць адбывацца ў ёй".

У сваю чаргу Сі Цзіньпін адзначыў актыўны ўдзел Беларусі ў самітах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Ён падкрэсліў гатоўнасць Кітая заўсёды быць надзейным сябрам і партнёрам Беларусі. "Мы гатовы спалучыць наша развіццё з развіццём Беларусі", - сказаў Старшыня КНР.

Сі Цзіньпін таксама ўспомніў сваю першую сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. "Мы з першага моманту знаёмства як даўнія сябры. Мы ўвесь час звяраем гадзіннікі па пытаннях развіцця адносін, тэматыцы, якая ўяўляе ўзаемны інтарэс, пастаянна надаём новы імпульс развіццю двухбаковых адносін. Я гатовы і ў далейшым падтрымліваць такія цесныя кантакты", - заявіў лідар Кітая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі