Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Feb 2017

Лукашэнка: Сувязі паміж рэгіёнамі - усё больш значны фактар умацавання супрацоўніцтва Беларусі і Расіі

Лукашэнка: Сувязі паміж рэгіёнамі - усё больш значны фактар умацавання супрацоўніцтва Беларусі і Расіі

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сувязі паміж рэгіёнамі становяцца ўсё больш значным фактарам умацавання эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Кастрамской вобласці Расіі Сяргеем Сітнікавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прамыя партнёрскія сувязі з рэгіёнамі Расіі становяцца ўсё больш значным фактарам умацавання двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва нашых краін. Без эканомікі ні туды і ні сюды, таму што гэта аснова любых адносін, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. - Мяне папракаюць у тым, што я шукаю інтарэс. Але калі б не было інтарэсу, напэўна, і вы сюды не прыехалі б. Так, мы заўсёды былі б сябрамі і братамі, але, каб мець назаўсёды брацкія адносіны, асновай павінна быць эканоміка".

Лукашэнка: Сувязі паміж рэгіёнамі - усё больш значны фактар умацавання супрацоўніцтва Беларусі і РасііКіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што без цеснага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусь і Расія ніколі не мелі б такіх блізкіх, саюзніцкіх адносін. "Сувязі з рэгіёнамі ўтрымалі нас адзін каля аднаго. Вы павінны ведаць, што вы, расіяне, нашы самыя блізкія браты, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Дзякуй вам за тое, што выратавалі гэты саюз".

Лукашэнка: Сувязі паміж рэгіёнамі - усё больш значны фактар умацавання супрацоўніцтва Беларусі і РасііАляксандр Лукашэнка дадаў, што Кастрамская вобласць даўно з'яўляецца перспектыўным і надзейным партнёрам Беларусі. "Вы - прадстаўнік сапраўднай Расіі, Кастрамская вобласць - гэта сэрца Расіі. Вы перажываеце тыя ж праблемы, што і мы. У нас узаемадапаўняльныя, падобныя эканомікі", - адзначыў беларускі лідар.

Лукашэнка: Сувязі паміж рэгіёнамі - усё больш значны фактар умацавання супрацоўніцтва Беларусі і РасііУмацаваць супрацоўніцтва паміж расійскім рэгіёнам і Беларуссю дапамогуць цесныя сувязі па лініі народнай дыпламатыі, якія неабходна ўстанаўліваць, перакананы кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Сяргей Сітнікаў выказаў упэўненасць, што Беларусь і Расія заўсёды будуць разам. Фундамент для гэтага заклала агульная гісторыя і блізкія, роднасныя адносіны паміж народамі. "Мы, паўночныя расіяне, народ больш сардэчны. Мы з асаблівым хваляваннем ставімся да гэтых сувязей і адносін", - заўважыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі