Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Крс 2017

Лукашэнка: Суверэнітэт і бяспека Беларусі - гэта святое

Лукашэнка: Суверэнітэт і бяспека Беларусі - гэта святое

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суверэнітэт і бяспека Беларусі - гэта святое. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, замахі на гэтыя каштоўнасці недапушчальны. "Вы павінны разумець, што для мяне і для ўсіх прадстаўнікоў органаў улады, якія сядзяць тут, і пераважнай большасці беларускага народа стабільнасць, бяспека нашай дзяржавы, незалежнасць і суверэнітэт - гэта святое. І калі нехта на гэта замахнецца, мы прыменім усю моц нашай дзяржавы. Мы не паглядзім на тое, як нас потым ацэняць", - сказаў Прэзідэнт.

"Няўжо вам мала Украіны? Вы ж бачыце, да чаго прывяла ваша палітыка ва Украіне. Я не хачу, каб гэта адбылося ў Беларусі. Я не хачу збіваць, страляць у сваіх людзей. Мною было прынята рашэнне не дапусціць гэтых сутыкненняў, - дадаў кіраўнік дзяржавы. - Вы ж бачыце, што і цяпер адбываецца (мы ўжо не нагнятаем гэту абстаноўку ў грамадстве). Людзі з боепрыпасамі, са зброяй з усіх бакоў пруць у краіну. Што мне скажа потым народ, калі пачнуць ірваць на кожным скрыжаванні?"

"І не гаварыце, што Лукашэнка не змяніўся, што ён сякі-такі і гэтак далей... Змяніўся. Я буду рабіць усё да нейкага ўзроўню. Але калі я і мае калегі (тыя, хто забяспечвае бяспеку) адчуем, што заўтра гэта чырвоная мяжа будзе пераадолена, мы прымем самыя строгія меры. Лепш вы нас асудзіце, чым нас асудзіць беларускі народ", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы што, хочаце і тут дэстабілізаваць абстаноўку? І тут хочаце перавярнуць усё? Навошта вам гэта трэба? Хопіць ужо! Увесь еўрапейскі кантынент палае. Трэба спыніцца. І калі Беларусь можа нешта для гэтага зрабіць, вазьміце гэта ў Беларусі. Мы гатовы працаваць на гэта", - заявіў Прэзідэнт.

Лукашэнка: Мірнае жыццё ў Беларусі і тэрытарыяльная цэласнасць надзейна абаронены

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мірнае жыццё ў Беларусі і тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы надзейна абаронены. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Робячы стаўку на дыпламатыю, мы тым не менш не можам выключыць любога павароту падзей. Абвастрэнне міжнароднай абстаноўкі выстаўляе на першы план пытанні знешняй і ўнутранай бяспекі нашай міралюбівай дзяржавы. Найбольш важкім аргументам, здольным ахаладзіць гарачыя галовы, з'яўляецца беларуская армія. Яна мабільная, добра абучана і ўзброена сучаснымі сродкамі вядзення бою. Народ Беларусі можа быць упэўнены, што мірнае жыццё ў нашай дзяржаве, яго тэрытарыяльная цэласнасць надзейна абаронены", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Важны той факт, што павысіць свой абаронны патэнцыял Беларусь у многім змагла ўласнымі сіламі. Абноўлены сродкі сувязі і навігацыі, парк вучэбна-баявых самалётаў. "У краіне створана новая ваенна-прамысловая галіна - ракетабудаванне, якая, дарэчы, развіваецца вельмі бурна. У 2016 годзе прайшла паспяховыя выпрабаванні і пастаўлена ў войскі айчынная ракетная сістэма залпавага агню "Паланэз", якая з'яўляецца эфектыўнай зброяй стрымлівання", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Таксама за апошнія некалькі гадоў уведзены ў строй такія ўзоры ваеннай тэхнікі беларускай вытворчасці, як баявая машына разведкі "Сталкер", найноўшыя мадыфікацыі процітанкавага комплексу "Шэршань", транспартная гусенічная машына "Маскіт" і многае іншае. Паводле слоў Прэзідэнта, гэта ўзоры ваеннай тэхнікі самага высокага сусветнага ўзроўню, што будзе прадэманстравана на вучэннях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі