Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Oct 2018

Лукашэнка сустрэўся з Патрыярхам Кірылам у Палацы Незалежнасці

Лукашэнка сустрэўся з Патрыярхам Кірылам у Палацы Незалежнасці

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці сустрэўся з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля двухбаковай сустрэчы з Патрыярхам Кірылам кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з членамі Свяшчэннага сінода Рускай праваслаўнай царквы і Сінода Беларускай праваслаўнай царквы.

Свяшчэнны сінод - адзін з вышэйшых органаў царкоўнага кіравання. Ён складаецца са старшыні - Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, дзевяці пастаянных і пяці часовых членаў - епархіяльных архірэяў.

Пастаяннымі членамі з'яўляюцца: па кафедры - мітрапаліты Кіеўскі і ўсяе Украіны, Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі, Круціцкі і Каломенскі, Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Кішынёўскі і ўсяе Малдовы, Астанайскі і Казахстанскі, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Казахстане, Ташкенцкі і Узбекістанскі, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі, па пасадзе - старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязей і кіраўнік спраў Маскоўскай патрыярхіі.

Пяць часовых членаў сінода з ліку епархіяльных архірэяў выклікаюцца на паўгадавую сесію па чарзе, па старшынстве архірэйскай хіратоніі - па адным ад кожнай з пяці груп, на якія падзелены епархіі.

З 2009 года Свяшчэнны сінод па ініцыятыве Патрыярха Кірыла стаў праводзіць выязныя пасяджэнні - там, дзе скажа Патрыярх.

Беларуская праваслаўная царква займае вядучае месца ў рэлігійным жыцці краіны. Яна аб'ядноўвае 1 692 прыходы, 15 епархій, 7 духоўных навучальных устаноў, 35 манастыроў, 15 брацтваў, 10 сястрыцтваў, адну місію. У Беларусі дзейнічае 1 631 праваслаўны храм, будуецца яшчэ 209.

Выйшым органам кіравання БПЦ з'яўляецца Сінод, які ўзначальвае Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Ён складаецца з архірэяў, якія кіруюць праваслаўнымі епархіямі. Пасяджэнні Сінода БПЦ праходзяць, як правіла, чатыры разы ў год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі