Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Стд 2017

Лукашэнка ставіць задачу выключыць празмерную бюракратыю пры прадастаўленні зямельных участкаў

Лукашэнка ставіць задачу выключыць празмерную бюракратыю пры прадастаўленні зямельных участкаў

19 студзеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Залішнія адміністрацыйныя бар'еры і празмерную бюракратыю пры прадастаўленні зямельных участкаў неабходна выключыць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях удасканалення заканадаўства аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што належнае выкарыстанне зямельных участкаў - гэта найважнейшае пытанне, якому ён удзяляе сур'ёзную ўвагу. "Наша задача - падыходзіць да ўсіх змяненняў узважана. Я не кажу, што немагчыма карэкціраваць нейкія нормы заканадаўства: і дэкрэты, і ўказы Прэзідэнта, і законы падлягаюць карэкціроўцы, паколькі жыццё ідзе, усё мяняецца. Але я хацеў бы ведаць прычыну і якія змяненні адбыліся, што мы зноў бяромся за гэты дакумент, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Перадача зямлі павінна прыносіць дзяржаве эканамічную выгаду. Пры гэтым трэба выключыць залішнія адміністрацыйныя бар'еры і празмерную бюракратыю".

Лукашэнка ставіць задачу выключыць празмерную бюракратыю пры прадастаўленні зямельных участкаўПрэзідэнт нагадаў, што ў Беларусі існавалі розныя падыходы да рэгулявання зямельнага заканадаўства: спачатку гэтыя пытанні строга кантраляваліся, а потым губернатарам была дадзена магчымасць прымаць рашэнні на месцах, прадастаўляючы землі інвестарам. Аднак гэта паслабленне прывяло да неналежнага выканання заканадаўства і, як вынік, занядбання тэрыторый". Таму я быў вымушаны адмовіцца ад практыкі прадастаўлення зямельных участкаў губернатарамі і вярнуць гэта права Прэзідэнту. Яшчэ раз падкрэсліваю: хто-хто, а губернатары ведаюць маё стаўленне да зямлі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што зямля - гэта багацце краіны і губіць яго нікому не дазволена. "Яно не нам належыць і нават не нашым дзецям. Яно належыць будучым пакаленням", - заявіў беларускі лідар.

У сувязі з гэтым Прэзідэнт пацікавіўся, ці накіраваны праект указа на вырашэнне задач, якія забяспечвалі б захаванасць зямельных рэсурсаў як нацыянальнага здабытку дзяржавы. "Ці спросціць ён працэдуры прадастаўлення зямельных участкаў і змянення іх мэтавага прызначэння? Ці не створаць усе прапанаваныя карэкціроўкі пралазы для махінацый з зямлёй? Улічваючы звароты грамадзян, звязаныя з адабраннем зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб, хачу даведацца, наколькі прымаемыя меры паслужаць вырашэнню ўзнікаючых сітуацый? - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Цяпер востра стаіць пытанне аб уключэнні ў гаспадарчы абарот зямельных участкаў, занятых інвестарамі, якiя не выконваюць свае абавязацельствы. Асабліва ў Мінскай вобласці. Неабходна навесці парадак з такімі інвестарамі".

Лукашэнка ставіць задачу выключыць празмерную бюракратыю пры прадастаўленні зямельных участкаўНа нарадзе было адзначана, што з пачатку 2017 года дзейнічае новы Лясны кодэкс, які змяніў падыходы да арганізацыі лясной гаспадаркі. Аляксандр Лукашэнка даручыў далажыць, як улічаны ў праекце ўказа палажэнні гэтага дакумента, якім чынам цяпер будуць прадастаўляцца зямлі, што раней адносіліся да лясоў першай і другой групы, і ці праводзяцца мерапрыемствы па распрацоўцы новых лесаўпарадкавальных праектаў.

Асобна Прэзідэнт пацікавіўся праводзімымі мерамі па высечцы дрэў паблізу ліній электраперадачы. Паводле яго слоў, суцэльная высечка або паўтарэнне мінулагодняй сітуацыі, калі ў выніку валкі без электрычнасці засталіся многія населеныя пункты, недапушчальны. "Мне прынеслі ўжо дакумент - уздоўж кальцавой дарогі трэба высекчы 220 дрэў. Чым яны перашкаджаюць лініі электраперадачы? Колькі дрэў да гэтага часу ўпала на гэту лінію электраперадачы? Хацеў бы пачуць тлумачэнні такіх прапаноў, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Я хачу, каб вы былі гаспадарамі на сваёй зямлі і ставіліся да дрэў, якія выраслі дзякуючы Богу, як да вамі пасаджаных".

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў далажыў, што пры распрацоўцы праекта дакумента, які прадугледжвае карэкціроўку ўказа "Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў", былі ўлічаны прапановы практычна ўсіх дзяржаўных органаў, у тым ліку Генпракуратуры і КДК. Акрамя таго, праект указа размяшчаўся на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і абмяркоўваўся з бізнес-супольнасцю.

Дакументам прапануецца, не змяняючы канцэптуальна існуючыя падыходы да адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, удасканаліць гэтыя працэдуры і механізмы абароны правоў землекарыстальнікаў, а таксама ўзмацніць адказнасць за прымаемыя рашэнні па зямельных пытаннях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі