Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Май 2017

Лукашэнка разлічвае на далейшае пазітыўнае развіццё беларуска-сербскіх адносін

Лукашэнка разлічвае на далейшае пазітыўнае развіццё беларуска-сербскіх адносін

18 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на далейшае пазітыўнае развіццё беларуска-сербскіх адносін. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што як бы ні складваліся абстаноўка і сітуацыя ў Сербіі і ў Беларусі, народы дзвюх краін заўсёды цягнуліся адзін да аднаго. І з прыходам да ўлады Таміслава Нікаліча беларуска-сербскія адносіны значна змяніліся. "Мы сустракаліся ў Пекіне з выбраным Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам. І я заўважыў, што той фундамент, які мы заклалі ў аснову аднаўлення нашых дружалюбных адносін паміж праваслаўнымі народамі Беларусі і Сербіі, умацоўваецца. Я бачу гэта па выбраным Прэзідэнце. Ён абсалютна настроены гэтак жа, праводзячы такую палітыку нашай дружбы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка разлічвае на далейшае пазітыўнае развіццё беларуска-сербскіх адносін

Ён сказаў, што тавараабарот паміж Беларуссю і Сербіяй павялічыўся ў разы за апошнія гады. "У нас няма закрытых тэм. Вы павінны ведаць, што мы заўсёды з любоўю і павагай ставіліся да сербаў і будзем прытрымлівацца такой палітыкі", - запэўніў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што вельмі цэніць пазіцыю Таміслава Нікаліча адносна Беларусі. "Сутнасць гэтай пазіцыі ў тым, што Таміслаў Нікаліч яшчэ да свайго выбрання Прэзідэнтам не проста прыязджаў у Беларусь, а адкрыта, сумленна і прынцыпова падтрымліваў, займаў жорсткую пазіцыю па абароне інтарэсаў беларускага народа, - сказаў Прэзідэнт Беларусі. - Гэта - галоўнае. Таму што з прэзідэнтамі мы абавязаны супрацоўнічаць. Падабаемся мы адзін аднаму - не падабаемся, мы павінны ўспрымаць рэаліі. А проста як чалавек - да выбрання - Таміслаў Нікаліч быў асаблівым у адносінах да нашай краіны".

Лукашэнка разлічвае на далейшае пазітыўнае развіццё беларуска-сербскіх адносін

"Таму ўзнагарода сённяшняя (Аляксандр Лукашэнка ўручыў Таміславу Нікалічу ордэн Дружбы народаў. - Заўвага БЕЛТА) абсалютна заслужаная. Тут няма ніякіх умоўнасцей. Тут няма нічога такога, што звязана з пасадай Прэзідэнта, хоць і не без гэтага. Таму што калі цябе выбралі Прэзідэнтам, мы ажыццявілі тое, што павінны былі зрабіць даўно пры мінулых кіраўніках Сербіі", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў Таміслава Нікаліча "далёка не адыходзіць" ад адносін паміж Беларуссю і Сербіяй, трымаць іх у полі зроку, часцей прыязджаць у Беларусь і падказваць, на што трэба звярнуць увагу. "Думаю, што Таміслаў стане выдатным паслом добрай волі сербскага і беларускага народаў у імя ўмацавання нашай дружбы. Я на гэта вельмі разлічваю", - рэзюмаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі