Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Oct 2017

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў з 11 краін

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў з 11 краін

2 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння даверчыя граматы паслоў з 11 краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь - міралюбівая, стабільная і бяспечная дзяржава. Адсутнасць міжканфесійных і міжэтнічных канфліктаў - галоўная канкурэнтная перавага краіны на сусветнай эканамічнай і палітычнай арэне.

"У дыялогу са сваімі партнёрамі Беларусь заўсёды прытрымліваецца прынцыпаў адкрытасці, сумленнасці, раўнапраўя і справядлівасці. Цяпер, калі сітуацыя ў свеце далёкая ад спакойнай, гэтыя падыходы асабліва каштоўныя, - перакананы Аляксандр Лукашэнка. - Менавіта паслядоўная і прагматычная палітыка дапамагла нам нармалізаваць і ўмацаваць адносіны з заходнімі краінамі. Мы змаглі пераадолець рознагалоссі і цяпер будуем новую платформу супрацоўніцтва на аснове ўзаемапавагі і балансу інтарэсаў".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў бягучым годзе Мінск прымаў два важныя міжнародныя форумы: сустрэчу міністраў замежных спраў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы і сесію Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. "На гэтай сесіі, а затым і з трыбуны Генасамблеі ААН наша краіна выступіла з ініцыятывай аб запуску пад эгідай АБСЕ шырокай дыскусіі аб новым Хельсінкскім працэсе, прызначаным развязаць вузлы супярэчнасцей паміж дзяржавамі на прасторы Еўра-Атлантыкі і Еўразіі. Мы зацікаўлены ў тым, каб праект "Хельсінкі-2" адбыўся. Упэўнены, што і вы, паважаныя паслы, зможаце ўнесці свой уклад у стварэнне групы дзяржаў-аднадумцаў па пашырэнні і рэалізацыі гэтай актуальнай ініцыятывы", - заявіў беларускі лідар.

"Сёння неабходна будаваць і ўмацоўваць масты - палітычныя, эканамічныя, гуманітарныя - паміж краінамі і рознымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі як на Захадзе, так і на Усходзе. Шукаць як мага больш агульных падыходаў, якія будуць аб'ядноўваць краіны і народы", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама дадаў, што нельга недаацэньваць аб'яднальную сілу культуры і спорту. У 2019 годзе Беларусь прыме II Еўрапейскія гульні, а ў 2021-м разам з Латвіяй правядзе чэмпіянат свету па хакеі. "Шчыра спадзяюся, што сярод удзельнікаў і гасцей гэтых маштабных спаборніцтваў будуць і прадстаўнікі вашых краін", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з дзяржавамі на ўсіх кантынентах. Звяртаючыся да паслоў, ён расказаў аб ключавых напрамках узаемадзеяння з кожнай з прадстаўленых сёння імі краін.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Малдовы ў Беларусі Віктар СарачанЗ Малдовай

"Традыцыйна дружалюбныя адносіны звязваюць нас з Малдовай. Бягучы год быў асабліва насычаны кантактамі на вышэйшым узроўні. Мы выбудавалі фармат цеснага ўзаемадзеяння практычна ва ўсіх сферах", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што сумесныя праекты, якія рэалізуюцца ў галіне прамысловай кааперацыі, у тым ліку зборачныя вытворчасці беларускіх трактароў і пасажырскай тэхнікі ў Малдове, з'яўляюцца трывалай асновай для далейшага росту двухбаковага тавараабароту.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Бахром АшрафханаўЗ Узбекістанам

"Мы бачым шмат магчымасцей у супрацоўніцтве з Узбекістанам. Літаральна за бягучы год зрабілі больш, чым за ўвесь постсавецкі перыяд у адносінах з гэтай блізкай і братэрскай нам краінай. Ёсць сур'ёзныя перадумовы для нарошчвання гандлю і дыверсіфікацыі ўзаемных паставак, што ў канчатковым выніку дасць магчымасць рэалізаваць існуючы патэнцыял эканамічнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Іспаніі ў Беларусі па сумяшчальніцтве Ігнасіа Ібаньес РубіаЗ Іспаніяй

"Беларусь надае вялікае значэнне развіццю адносін з Каралеўствам Іспанія. Асабліва ў такіх сферах, як гандаль, інвестыцыі, прамысловая кааперацыя, энергетыка, транспарт і сельская гаспадарка", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У гэтым месяцы ў Мінску адбудзецца першае пасяджэнне міжурадавай беларуска-іспанскай камісіі па эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што сустрэча будзе садзейнічаць умацаванню двухбаковых сувязей. "Ды і пара ўжо", - заўважыў ён.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна ЮханесанСа Швецыяй

Беларусь таксама выступае за развіццё дружалюбнага і канструктыўнага дыялогу са Швецыяй і разглядае гэту краіну ў якасці актыўнага ўдзельніка рэгіянальных і міжнародных працэсаў.

"Вы з'яўляецеся нашым блізкім суседам, мы шмат чаму вучыліся ў вас пасля распаду Савецкага Саюза. Што датычыцца двухбаковых адносін, то нам неабходна ўзмацніць работу па нарошчванні гандлю і паглыбленні інвестыцыйных сувязей, па пашырэнні палітычных і культурных кантактаў паміж нашымі дзяржавамі", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Джыбуці ў Беларусі па сумяшчальніцтве Махамед Алі КамільЗ Джыбуці

"Вітаю рашэнне кіраўніцтва Джыбуці аб назначэнні пасла ў Беларусі. Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі дыпламатаў, прадстаўнікоў бізнес-колаў ваша краіна стане нам бліжэйшай і мы разам зможам адкрыць у Джыбуці вароты ва Усходнюю Афрыку", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Малі ў Беларусі па сумяшчальніцтве Тыефін КанатэЗ Малі

Беларускі бок бачыць перспектывы і для развіцця адносін з Заходняй Афрыкай. "Рэспубліка Малі - наш важны партнёр на захадзе афрыканскага кантынента. З улікам актуальных працэсаў аднаўлення і нарошчвання эканамічнага патэнцыялу гэтай дзяржавы адкрываюцца новыя магчымасці для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку гандлёвага. Беларусь гатова да гэтага", - запэўніў Прэзідэнт.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Афганістана ў Беларусі па сумяшчальніцтве Абдул Каюм КачайЗ Афганістанам

У новы этап уступаюць адносіны Беларусі і Афганістана. Аб гэтым апошнім часам гаворыцца нямала, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Мы падтрымліваем імкненне афганскага народа да незалежнасці і суверэнітэту, павышэння ролі вашай дзяржавы ў рэгіёне і ў свеце. Першы ў гісторыі двухбаковых кантактаў візіт у Беларусь кіраўніка выканаўчай улады Афганістана ў жніўні гэтага года даў магчымасць вызначыць прыярытэтныя напрамкі нашага ўзаемадзеяння", - адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Лаоса ў Беларусі па сумяшчальніцтве Сівіенгпхет ПхетварасакЗ Лаосам

На думку кіраўніка дзяржавы, дынамічнае развіццё Лаоса адкрывае новыя магчымасці для пашырэння кантактаў у многіх сферах. Нядаўняе пасяджэнне міжурадавай беларуска-лаоскай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве пацвердзіла імкненне краін да адкрытага і канструктыўнага дыялогу.

"Думаю, у бліжэйшыя год-два мы зможам павысіць планку нашых адносін і вывесці іх на новы, больш сур'ёзны ўзровень, - сказаў Прэзідэнт. - Мы гатовы рэалізаваць у Лаосе важныя навукова-тэхнічныя праекты, у тым ліку ў сферы здабычы карысных выкапняў".

Узаемавыгадным можа таксама стаць нарошчванне паставак беларускай аўтамабільнай тэхнікі, шын і іншай прадукцыі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Перу ў Беларусі па сумяшчальніцтве Луіс Бенхамін Чымой АртеагаЗ Перу

Яшчэ з савецкіх часоў у Беларусі склаліся добрыя сувязі з Перу. "Нягледзячы на цяперашні невялікі тавараабарот, перакананы, мы зможам навярстаць упушчанае і пашырыць узаемадзеянне ва ўсіх сферах. Але для гэтага неабходна больш прадметна і сістэмна займацца пытаннямі эканомікі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Уругвая ў Беларусі па сумяшчальніцтве Энрыке Хуан Дэльгада ХентаЗ Уругваем

Важны вектар знешняй палітыкі Беларусі ў Паўднёвай Амерыцы - развіццё разнапланавага партнёрства з Уругваем. "Мы станоўча ацэньваем дынаміку нашых адносін і пацвярджаем сваю гатоўнасць да актывізацыі і паглыблення міждзяржаўнага дыялогу", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чылі ў Беларусі па сумяшчальніцтве Радрыга Хасэ Ньета МатуранаЗ Чылі

"Значнай для нас краінай у Лацінаамерыканскім рэгіёне з'яўляецца Чылі. Разлічваем на пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей ужо ў бліжэйшы час. Беларусь вельмі зацікаўлена ў прасоўванні на чылійскі рынак аўтабудаўнічай і сельскагаспадарчай тэхнікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт разлічвае, што дзейнасць паслоў у Беларусі будзе плённай і паслужыць устанаўленню больш даверных адносін паміж краінамі, умацаванню дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў дыпламатам поспехаў у іх адказнай місіі і запэўніў, што яны заўсёды могуць разлічваць на падтрымку і садзейнічанне з боку беларускага кіраўніцтва, міністэрстваў, ведамстваў, прадстаўнікоў дзелавых колаў і грамадскіх арганізацый.

"Мы шчыра зацікаўлены ў тым, каб наша супрацоўніцтва было плённым, узаемавыгадным, а яго вынікі не прымусілі сябе доўга чакаць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі