14 красавіка, Стамбул /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, які адкрыўся сёння ў Стамбуле, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы выступіць на гэтым мерапрыемстве з прамовай. На палях саміту таксама плануюцца сустрэчы і перагаворы з лідарамі замежных краін.
Як паведамлялася, саміт у Стамбуле праходзіць пад дэвізам "Адзінства і салідарнасць у імя справядлівасці і міру".
Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва - міжнародная арганізацыя, у склад якой уваходзяць больш за 50 краін з насельніцтвам 1 млрд чалавек. Беларусь і АІС маюць у многім супадаючыя падыходы і прыярытэты на міжнароднай арэне, у першую чаргу ў такіх сферах, як сямейныя каштоўнасці, рэлігійная талерантнасць, устойлівае развіццё, правы чалавека.