Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Sep 2016

Лукашэнка патрабуе няўхільнага выканання прынятых на Усебеларускім народным сходзе рашэнняў

Лукашэнка патрабуе няўхільнага выканання прынятых на Усебеларускім народным сходзе рашэнняў

23 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе няўхільнага выканання прынятых на Усебеларускім народным сходзе рашэнняў. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу ў ходзе даклада ўрада аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2016 года, праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2017 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Традыцыйна ў другой палавіне года мы абмяркоўваем задачы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі на перспектыву, перш за ўсё бліжэйшую. Гэты год асаблівы, з яго пачынаецца новая пяцігодка. Роўна тры месяцы таму на пятым Усебеларускім народным сходзе мы прынялі рашэнне па самых важных пытаннях развіцця дзяржавы, зацвердзілі Асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2020 года", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, неабходна, каб наступныя крокі - гадавыя планы і прагнозы, накіраваныя на рэалізацыю прыярытэтаў праграмы пяцігодкі, - поўнасцю адпавядалі таму, што абяцана народу на з'ездзе і адобрана яго дэлегатамі.

Лукашэнка патрабуе няўхільнага выканання прынятых на Усебеларускім народным сходзе рашэнняўЯк падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, усе прысутныя на сённяшнім дакладзе, што вельмі важна, з'яўляліся непасрэднымі ўдзельнікамі падрыхтоўкі і правядзення галоўнага агульнанароднага форуму краіны, былі дэлегатамі і павінны разумець меру адказнасці за тактычныя рашэнні, якія будуць сёння прыняты. Урадам і Нацыянальным банкам прадстаўлены праекты важнейшых дакументаў на 2017 год.

Прэзідэнт звярнуў увагу на асобныя моманты, якія яго насцярожваюць: "Урад дакладвае, што ў цэлым стабільнасць захавана, у поўным аб'ёме і ў тэрмін разлічваецца па ўсіх дзяржаўных абавязацельствах, валютных даўгах, ствараюцца ўмовы для якаснага паляпшэння макраэканамічных параметраў. Тым не менш сітуацыя на многіх прамысловых прадпрыемствах застаецца складанай". Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што намецілася адмоўная дынаміка і ў сельскай гаспадарцы, істотна недабірае будаўнічая галіна. Скарачаецца экспарт, зніжаюцца інвестыцыі. "У выніку няма галоўнага - росту эканомікі, нават таго, які мы запланавалі, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Складваецца ўражанне, што ўразрэз з прынятай праграмай на пяцігодку ўрад рэалізуе інерцыйны сцэнарый развіцця. Гэта значыць пасіўна плыве па цячэнні, спасылаючыся на неспрыяльныя знешнія фактары і не імкнучыся мабілізаваць усе сілы і рэсурсы для эканамічнага ўздыму. А часам некаторыя і супраць цячэння заплываюць. Таму заслухаем урад: з чым мы завершым бягучы год, што атрымалася, а што не дае вынікаў, якія меры прымаюцца па пераадоленні дапушчанага адставання?"

Лукашэнка патрабуе няўхільнага выканання прынятых на Усебеларускім народным сходзе рашэнняўПры гэтым Прэзідэнт адразу папярэдзіў - спасылкі на знешнія ўмовы не прымаюцца. "Калі мы адстойваем незалежнасць сваёй дзяржавы, то павінны зарабляць уласнай працай, робячы стаўку на ўнутраныя рэзервы, больш таго - усялякія спасылкі, праблемы і цяжкасці, плануючы бягучы год, мы прадугледжвалі, і не адзін раз, яны ўжо закладзены ў нашы паказчыкі", - запатрабаваў беларускі лідар. Паводле яго слоў, унутраныя рэзервы слаба выкарыстоўваюцца як у зніжэнні сабекошту прадукцыі, укараненні новых тэхналогій, так і ў кіраванні прадпрыемствамі. "Іншымі словамі, у ведах і тэхналогіях - ключ да вырашэння праблем і руху наперад. Аб гэтым мы гаварылі на Усебеларускім народным сходзе", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка патрабуе няўхільнага выканання прынятых на Усебеларускім народным сходзе рашэнняўАляксандр Лукашэнка адзначыў, што на сённяшняй справаздачы трэба дэталёва абмеркаваць планы на наступны год. Наколькі яны напружаныя і задаюць дынаміку развіцця? Прэзідэнт яшчэ раз нагадаў, што ў аснову неабходна паставіць рашэнні і мэтавыя ўстаноўкі, прынятыя на з'ездзе.

"Прыярытэты абазначаны для ўсіх, і ад вас патрабуецца прытрымлівацца іх няўхільна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён адзначыў, што чакае ад удзельнікаў нарады не галаслоўных абяцанняў і запэўніванняў, не ныцця, а аб'ектыўнага аналізу прадстаўленых дакументаў і канструктыўных прапаноў па выкананні рашэнняў Усебеларускага народнага сходу.Лукашэнка патрабуе няўхільнага выканання прынятых на Усебеларускім народным сходзе рашэнняў

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі