Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Jul 2016

Лукашэнка патрабуе мультыплікатыўнага эфекту ў развіцці прампрадпрыемстваў

Лукашэнка патрабуе мультыплікатыўнага эфекту ў развіцці прампрадпрыемстваў

22 ліпеня, Магілёў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе мультыплікатыўнага эфекту ў развіцці беларускіх прамысловых прадпрыемстваў. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы ў Магілёве прадпрыемства "Тэхналіт", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час наведвання прадпрыемства Прэзідэнту далажылі аб развіцці інавацыйных тэхналогій і арганізацыі вытворчасці высакаякасных дэталей рухавікоў і гідратрансмісій, развіцці экспарту і імпартазамяшчэння. Аляксандр Лукашэнка асабліва цікавіўся перспектывамі развіцця прадпрыемства. "Тое, што створана добрая вытворчасць, - гэта факт. Але гэта зярнятка, якое добра ўзышло, прарасло. Сёння ўбяром, а заўтра трэба пасеяць, каб больш атрымаць. Павінен быць мультыплікатыўны эфект", - сказаў Прэзідэнт.

Лукашэнка патрабуе мультыплікатыўнага эфекту ў развіцці прампрадпрыемстваўМіністр прамысловасці Віталь Воўк далажыў кіраўніку дзяржавы аб прапанове прадаставіць дадатковыя плошчы для развіцця "Тэхналіта" на магілёўскім заводзе "Строммашына", на базе якога прапануецца стварыць індустрыяльны парк з рознымі вытворчасцямі. Аляксандр Лукашэнка ўсумніўся ў неабходнасці такога кроку. "Мы дамаўляліся, калі прафсаюзы паставілі пытанне па "Строммашыне", што гэта прадпрыемства як адзіную каманду і тэрыторыю мы "пасадзім" на нейкую сур'ёзную вытворчасць", - сказаў беларускі лідар. Паводле яго слоў, як варыянт на плошчах "Строммашыны" можна было б наладзіць вытворчасць рознага абсталявання для калійнай галіны, паколькі цяпер на яго імпарт трацяцца вялікія сродкі. "І гэта прадпрыемства ("Строммашына". - Заўвага БЕЛТА) будзе як цэласны комплекс, яго не трэба будзе дзяліць па цэхах, і так любое прадпрыемства можна падцягнуць, калі гэтага захацець".

Лукашэнка патрабуе мультыплікатыўнага эфекту ў развіцці прампрадпрыемстваўЯк расказаў журналістам дырэктар "Тэхналіта" Аляксандр Бадзяка, прадпрыемства паспяхова працуе і развіваецца дзякуючы распрацаванай інавацыйнай тэхналогіі ліцця, якая не адноўлена нікім у свеце. "Мы атрымліваем высокую якасць ліцця для дробных серый дэталей спецтэхнікі і занялі нішу, якая не пад сілу спецыялізаваным заводам, што масава выпускаюць такія вырабы", - сказаў ён.

Дырэктар растлумачыў, што стварэнне ліцейных вытворчасцей на прадпрыемствах, якія маюць патрэбу ў невялікіх серыях такіх дэталей, як правіла, прыводзіць да высокага сабекошту і нізкай якасці прадукцыі. "У выніку шэраг прадпрыемстваў у Беларусі і Расіі закрылі свае ліцейныя вытворчасці на карысць нашых вырабаў. Дробныя серыі дэталей, якія яны рабілі пад сябе, перадалі нам, - расказаў Аляксандр Бадзяка. - У нас сёння ўжо не хапае вытворчых плошчаў, мы будуемся і развіваемся".

Лукашэнка патрабуе мультыплікатыўнага эфекту ў развіцці прампрадпрыемстваў"Тэхналіт" займаецца вытворчасцю камплектуючых дэталей да аўтатрактарнай, сельскагаспадарчай, дарожнай, будаўнічай і спецыяльнай тэхнікі. Завод выпускае шырокую наменклатуру прадукцыі са спецыяльных зносастойкіх чыгуноў, што атрымліваюцца новым метадам ліцця - намарожваннем. Такі спосаб вытворчасці не мае аналагаў у свеце, за яго распрацоўку і прамысловую рэалізацыю прадпрыемства ўдастоена Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі. Такая тэхналогія ліцця, абароненая патэнтамі і аўтарскімі пасведчаннямі, забяспечвае абсалютна новыя пластычныя і зносастойкія ўласцівасці чыгуноў і дае магчымасць паспяхова замяняць імі легіраваныя сталі і бронзы ў вузлах адказнага прызначэння.

Лукашэнка патрабуе мультыплікатыўнага эфекту ў развіцці прампрадпрыемстваўПрадукцыя "Тэхналіта" пастаўляецца на сотні беларускіх прадпрыемстваў, пачынаючы ад ваенна-прамысловага сектара да чыгункі і вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі. Сярод пастаянных спажыўцоў - ААТ "МТЗ", "МАЗ", "БелАЗ", "МЗКЦ", "Гомсельмаш", ПАТ "КамАЗ", ААТ "Уральскі кампрэсарны завод".

Запатрабавана прадукцыя "Тэхналіта" і за мяжой - у Расіі, Казахстане, Украіне, краінах Еўрасаюза, ЗША. На экспарт пастаўляецца практычна 80 працэнтаў прадукцыі прадпрыемства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі