Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Jun 2018

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кітай для ўдзелу ў саміце ШАС

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кітай для ўдзелу ў саміце ШАС

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кітай для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказалі ў прэс-службе Прэзідэнта, на саміце, які пройдзе ў горадзе Цындаа, Аляксандр Лукашэнка прадставіць пазіцыю і прапановы Беларусі адносна развіцця гэтай арганізацыі, рэалізацыі новых напрамкаў супрацоўніцтва паміж краінамі - членамі ШАС, умацавання бяспекі ў Еўразійскім рэгіёне.

Прэзідэнт таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі дзяржаў - удзельніц саміту. У іх ліку перагаворы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Асноўная ўвага на сустрэчы будзе ўдзелена ўмацаванню супрацоўніцтва ў палітычнай сферы, рэалізацыі існуючых і прапрацоўцы новых праектаў, паглыбленню міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі